Партыя БНФ » На Гарадзеншчыне ўлады рэкамэндавалі музэям адзначыць юбілей БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Гарадзеншчыне ўлады рэкамэндавалі музэям адзначыць юбілей БНР

Дададзена 07.03.2018 12:14:30 | 780 праглядаў

Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі Горадзенскага аблвыканкаму разаслала лісты ва ўсе раённыя музэі з рэкамэндацыяй правесьці творчыя мерапрыемствы да стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка.

DXrLed1WsAADlrcТое, што такія лісты з ідэалягічнага аддзелу атрыманыя, Радыё Свабода пацьвердзілі адразу ў некалькіх музэях. Дырэктарка Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музэя Ала Суята сказала, што яны ня могуць зрабіць канкрэтную экспазыцыю к 25 сакавіка, паколькі ня маюць для гэтага адпаведных экспанатаў.

«Але лекцыю пра гісторыю БНР з мультымэдыйнымі матэрыяламі 25 сакавіка мы зьбіраемся правесьці», — запэўніла дырэктарка музэю.

У Наваградзкім гісторыка-краязнаўчым музэі 25 сакавіка сумесна зь мясцовай суполкай ТБМ зьбіраюцца зладзіць літаратурную вечарыну, прысьвечаную 100-годзьдзю БНР.

«Плянуем, што, акрамя гістарычнай лекцыі, у нас будуць гучаць вершы, прысьвечаныя БНР, а таксама песьні», — сказала Радыё Свабода старшая навуковая супрацоўніца музэю Галіна Кавальчук.

У Ашмянскім музэі дырэктарка Настасься Навіцкая патлумачыла, што ліст з аблвыканкаму наконт сьвяткаваньня 25 сакавіка яны атрымалі, але ў межах гадавога пляну раённая бібліятэка ўжо падрыхтавала выставу кніг: «Беларуская Народная Рэспубліка ў кантэксьце гісторыі беларускай дзяржаўнасьці».

У Лідзкім гісторыка-мастацкім музэі імпрэзы да 25 сакавіка ладзяць сумесна з сябрамі ТБМ і БНФ. Станіслаў Суднік, сябра Таварыства беларускай мовы і сябра Сойму БНФ, сказаў Радыё Свабода, што першапачаткова грамадзкія актывісты плянавалі адзначыць у Лідзе 100-годзьдзе БНР 22 сакавіка, каб 25-га наведаць сьвята ў Менску.

«Калі я пайшоў да мясцовых уладаў з просьбай даць для гэтага памяшканьне, то мне адказалі, што 100-годзьдзе БНР у Лідзе будзе адзначацца 25 сакавіка і праводзяць яго мясцовыя органы ўлады. Я, зразумела, быў прыемна зьдзіўлены, бо сказалі, што нават і сымболіка БНР будзе прысутнічаць», — распавядае Суднік.

Сьвяточныя падзеі да 100-годзьдзя БНР рыхтуюцца і ў Горадні. Ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі апазыцыйных партый, улады абяцалі ім спрыяць падрыхтоўцы ўрачыстых імпрэзаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.