Партыя БНФ » Моладзь БНФ заклікала БРСМ разам адсьвяткаваць дзень 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ заклікала БРСМ разам адсьвяткаваць дзень 25 сакавіка

Дададзена 07.03.2018 10:38:32 | 822 праглядаў

Старшыня Моладзі БНФ Ганна Пахолка (Смілевіч) напярэдадні Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка выступіла са зваротам да Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

«Мы, актывісты Моладзі БНФ, запрашаем актывістаў БРСМ на агульнанацыянальнае святкаванне 100-годдзя БНР каля Опернага тэатра 25 Сакавіка. Адсвяткуем 100-годдзе незалежнасці разам», — гаворыцца ў звароце.

«Мы спадзяемся, што вы, як мы, шануеце незалежнасць нашай краіны і зможаце ў гэты дзень адкінуць свае палітычныя стэрэатыпы. Гэта менавіта тая падзея, дзе неабходна паказаць кансалідацыю і моц беларускага народу. Дзень Волі — сьвята кожнага беларуса», — піша лідэрка Моладзі БНФ.

Ліст накіраваны па адрасе БРСМ на вуліцы Карла Маркса, 40.

Моладзь БНФ - ліст да БРСМ

Менскія гарадзкія ўлады далі дазвол на канцэрт і мітынг каля Опэрнага тэатру 25 сакавіка. На канцэрт і мітынг вядзецца народны збор грошай: на плятформе Talaka.by ужо сабралі больш за 75% неабходнай сумы, таксама сродкі зьбіраюць іншымі шляхамі. Арганізатары шукаюць спонсараў сярод камэрцыйных кампаній, а таксама заклікаюць далучацца да арганізацыі сьвята валянтэраў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.