Партыя БНФ » Актывістам Моладзі БНФ пагражае штраф за збор подпісаў у абарону беларускай мовы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывістам Моладзі БНФ пагражае штраф за збор подпісаў у абарону беларускай мовы

Дададзена 08.03.2018 12:07:20 | 511 праглядаў

Актывісты Моладзі БНФ разам са Зьміцерам Дашкевічам, Эдуардам Пальчысам ды іншымі патрыётамі сабралі 2000 подпісаў за беларусізацыю адукацыі – і за гэта іх хочуць аштрафаваць.

Удзельнікаў акцыі #Мова2018 «запрашаюць» прыйсці ў суд.

Блогеру Эдуарду Пальчысу, які браў удзел у акцыі, даслалі SMS. Супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

Лідэрку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч і актывіста арганізацыі Дзяніса Мандзіка таксама «павіншавалі пратакольчыкам» – паведамляе тэлеканал Белсат.

 

Ганна Смілевіч і Дзяніс Мандзік збіраюць подпісы. Фота: Ірына Арахоўская

За ўдзел у акцыі таксама могуць атрымаць штрафы Ягор Сергіенка і Аляксандру Патапаву.

Нагадаем, што напрыканцы лютага лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі.

ЮВ, ІА, belsat.eu

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.