Партыя БНФ » У Берасьці сьвята на 25 сакавіка плянуюць прафінансаваць праз краўдфандынг
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Берасьці сьвята на 25 сакавіка плянуюць прафінансаваць праз краўдфандынг

Дададзена 09.03.2018 6:14:12 | 334 праглядаў

Краудфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на правядзеньне Дня Волі ў Берасьці зладзяць прадстаўнікі гарадзкога арганізацыйнага камітэту па адзначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зьміцер Шыманскі БінокльПра гэта паведаміў старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі:

Грошы пойдуць на выраб адмысловай сімволікі, сьвяточнай прадукцыі, арэнду апаратуры, — распавёў палітык: — Мы спадзяемся, што берасьцейцы актыўна паўдзельнічаюць у фінансавай дапамозе на правядзеньне гэтага сьвята: на музычнае абсталяваньне, на запрашэньне музыкаў, на выраб друкаванай прадукцыі. Мы спадзяемся прыцягнуць фінансавыя сродкі гараджан Берасьця.  

«Калі чалавек атаясамлівае сябе з беларускай дзяржавай, калі ён лічыць, што Беларусь – гэта незалежная краіна, у якой добра жывецца, то трэба аддаць даніну пашаны тым людзям, што прыклалі намаганьні, каб такая краіна паўстала», — дадаў Зmміцер Шыманскі. Гэта можа быць невялікі фінансавы ўнёсак для арганізацыі свята – 100 гадоў з моманту стварэньня БНР.

Нагадаем, што ў Берасьці патрыёты падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка з нагоды стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі мітынгу і вулічнага фэсту ў цэнтры гораду з канцэртам, пляцоўкамі рамесьнікаў, майстар-клясамі і фатазонамі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.