Партыя БНФ » Кіраўніцтва аргкамітэту сьвяткавання стагодзьдзя БНР адмяжоўваецца ад ініцыятываў Статкевіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўніцтва аргкамітэту сьвяткавання стагодзьдзя БНР адмяжоўваецца ад ініцыятываў Статкевіча

Дададзена 10.03.2018 8:10:06 | 291 праглядаў

Нацыянальны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «ня мае нічога агульнага з рашэньнямі і выказваньнямі Мікалая Статкевіча, якія неправамоцна робяцца ад імя аргкамітэту».

Лагатып БНР100Такая заява была распаўсюджаная 10 сакавіка ад імя дзейнага старшыні нацыянальнага грамадзкага аргкамітэту мастака Міколы Купавы, а таксама яго намесьнікаў — сьвятара і сябры Партыі БНФ Леаніда Акаловіча і грамадзкага дзеяча, сябры Сойму Партыі БНФ Алеся Жучкова.

У заяве адзначаецца, што аргкамітэт быў створаны больш за год таму для рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў для сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР і ўвесь гэты час зьвяртаўся зь лістамі і просьбамі да ўладаў, розных міністэрстваў, ведамстваў і дзяржаўных установаў, «даводзячы значную ролю першага Ўсебеларускага Зьезду 1917 году і Беларускай Народнай Рэспублікі ў справе абвяшчэньня і станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, а таксама дамагаўся ўсталяваньня памятных дошак і знакаў, перайменаваньня вуліц у гонар выбітных дзеячоў БНР».

15 студзеня 2018 году нацыянальны грамадзкі аргкамітэт «пашырыўся шляхам далучэньня прадстаўнікоў розных партый, грамадзкіх рухаў і арганізацый для падрыхтоўкі шырокай праграмы сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 25 сакавіка праз традыцыйнае шэсьце, мітынг і сьвяточны канцэрт».

«Адным з ключавых мерапрыемстваў першапачатковай праграмы мелася стаць традыцыйная вулічная акцыя ў цэнтры Менску, якая, згодна з рашэньнем аргкамітэту, павінна мець масавы, мірны, сьвяточны характар, — гаворыцца ў заяве. — Пасьля адмовы Менгарвыканкаму ў правядзеньні шэсьця, мітынгу і канцэрту з колькасьцю ўдзельнікаў да 1.000 чалавек (па маршруце пл. Якуба Коласа — пл. Свабоды) шэраг зарэгістраваных арганізацый — удзельніц аргкамітэту праявілі ініцыятыву, падалі новую заяўку і атрымалі дазвол на правядзеньне сьвяточнага мітынгу і канцэрту на пляцоўцы каля Опэрнага тэатру з колькасьцю ўдзельнікаў да 25.000 чалавек. Такі фармат публічнага вулічнага мерапрыемства цалкам адпавядае папярэднім рашэньням аргкамітэту».

«5 сакавіка Мікалай Статкевіч з групай паплечнікаў без узгадненьня з кіраўніцтвам аргкамітэту прыняў аднаасобнае рашэньне аб падачы заяўкі на правядзеньне вулічнага шэсьця і заяўляе пра намер правесьці шэсьце нават у выпадку адмовы Менгарвыканкаму. Такія дзеяньні не адпавядаюць папярэднім рашэньням аргкамітэту аб сьвяточным фармаце Дня Незалежнасьці і Дня Волі ў гонар БНР», — заяўляе кіраўніцтва аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР.

Паводле Радыё Свабода

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.