Партыя БНФ » Пачынаюцца суды над актывістамі Моладзі БНФ па зборы подпісаў за беларускамоўную адукацыю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пачынаюцца суды над актывістамі Моладзі БНФ па зборы подпісаў за беларускамоўную адукацыю

Дададзена 12.03.2018 11:06:02 | 499 праглядаў

На гэтым тыдні пачынаюцца суды над сябрамі Моладзі БНФ ды іншымі актывістамі, якія 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

dasz9_180221-vho2lНекаторыя актывісты былі выкліканы для дачы пісьмовых тлумачэнняў па факце збору подпісаў у РУУС г. Мінска, пасля чаго на іх былі складзены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у насанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

На 13 сакавіка ў суддзе Маскоўскага раёна прызначаны суд у 10 гадзін над актывістам “Моладзі БНФ” Ягорам Сяргіенка, а ў 10.30 у суддзе Фрунзенскага раёна – над блогерам і грамадскім актывістам Эдуардам Пальчысам.

Эдуард Пальчыс, каментуючы гэтую сітуацыю, адзначае:

«Калі браць Канстытуцыю, гэта [права збіраць подпісы] нават не абмярковаецца. Але зразумела, што ў нас любяць падладжваць законы пад тое “як трэба”, таму ў нас на сход нават 10 чалавек трэба браць дазвол. Але паводле Канстытуцыі ёсць права. Тым больш пытаць у некага дазвол, каб збіраць у Беларусі подпісы за Беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт, — гэта неяк недарэчна».

Вядома, што пратаколы па арт. 23.34 КаАП складзены таксама на актывістаў “Моладзі БНФ” Ганну СмілевічДзяніса Мандзіка і Аляксандру Патапаву.

Нагадаем, збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. 27 лютага лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.