Партыя БНФ » Сябра Моладзі БНФ Ягор Сергіенка аштрафаваны за збор подпісаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Моладзі БНФ Ягор Сергіенка аштрафаваны за збор подпісаў

Дададзена 13.03.2018 8:44:00 | 402 праглядаў

У Маскоўскім раённым судзе Менску за ўдзел у зборы подпісаў за адкрыцьцё беларускамоўнага ўнівэрсытэту штрафам на 50 базавых велічынь (1125 рублёў) аштрафаваны актывіст Моладзі БНФ Ягор Сергіенка. Фармальна актывіста пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

мова13 сакавіка ў Менску пачаліся суды над актывістамі, якія 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, зьбіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы – паведамляе беларуская служба Радыё Свабода.

Суд над блогерам Эдуардам Пальчысам, які таксама меў адбыцца ў Фрунзенскім раённым судзе Менску, адклалі. Судзьдзя Скуратовіч знайшла парушэньні ў дакумэнтах, якія міліцыянты склалі на актывіста, і адправіла справу на дапрацоўку.

Эдуард Пальчыс на разбор сваёй справы не зьявіўся.

Напярэдадні актывіст так камэнтаваў заведзеную на яго адміністрацыйную справу:

«Калі браць Канстытуцыю, гэта [права зьбіраць подпісы] нават не абмяркоўваецца. Але зразумела, што ў нас любяць падладжваць законы пад тое „як трэба“, таму ў нас на сход нават дзесяці чалавек трэба браць дазвол. Але паводле Канстытуцыі ёсьць права. Тым больш пытаць у некага дазвол, каб зьбіраць у Беларусі подпісы за беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт, гэта неяк недарэчна», — сказаў Эдуард Пальчыс Праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве былі складзены таксама на актывістаў Моладзі БНФ Ганну Сьмілевіч, Дзяніса Мандзіка і Аляксандру Патапаву.

27 лютага лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў за адкрыцьцё беларускамоўнага ўнівэрсытэту.

Выява ад Праваабарончага цэнтру “Вясна

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.