Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у ток-шоў на АНТ, якое было прысьвечанае стагодзьдзю БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у ток-шоў на АНТ, якое было прысьвечанае стагодзьдзю БНР

Дададзена 14.03.2018 12:13:56 | 397 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у ток-шоў «Наша жыццё», што было прысьвечанае тэме 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Сама праграма выйдзе ў эфір 19 сакавіка а 21:10.

Рыгор Кастусёў сьнежаньПасьля ўдзелу ў ток-шоў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў газэце “Наша Ніва”, што першым слова ўзяў гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які і задаў тон перадачы. Менавіта Марзалюк сказаў, што БНР была беларускім праектам. «Фактычна адзіным, хто займаў процілеглую пазіцыю, быў Аляксей Дзерман, яшчэ крыху паспрачаліся з Алегам Гайдукевічам», — адзначае Кастусёў.

У перадачы ўзялі ўдзел таксама дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, гісторык Алег Трусаў, прадстаўнік «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

Паводле газэты “Наша Ніва

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.