Партыя БНФ » У Менску ўрачыста адкрылі мэмарыяльны знак у гонар братоў Луцкевічаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску ўрачыста адкрылі мэмарыяльны знак у гонар братоў Луцкевічаў

Дададзена 13.03.2018 8:01:31 | 428 праглядаў

Камень з шыльдай памяці братоў Івана і Антона Луцкевічаў быў усталяваны ў менскім парку імя Янкі Купалы яшчэ 7 сакавіка, афіцыйнае адкрыццё прайшло 13-га.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў у сваім выступе на адкрыцьці помніка казаў пра братоў Луцкевічаў як пра айцоў беларускай дзяржаўнасці, заснавальнікаў газет «Наша доля» і «Наша ніва», беларускага школьніцтва.

Іван і Антон Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году.

Памятны знак быў адкрыты менавіта ў Купалаўскім парку невыпадкова: да Другой сусветнай вайны тут праходзіла Садовая вуліца, на якой браты жылі разам з маці з 1896 да 1906 года. Камень з шыльдай усталяваны недалёка ад музея Янкі Купалы, на адной з галоўных алей парка. Супрацоўніцы музея, якія прысутнічалі на адкрыцці, паведамілі, што вельмі радыя такому змяшчэнню мемарыяльнага знака, бо Луцкевічы былі сябрамі і суседзямі Янкі Купалы.

Аўтары памятнага знака – архітэктар Юрый Градаў (працаваў над мемарыяльным комплексам у Хатыні) і скульптар Канстанцін Селіханаў (унук Сяргея Селіханава, стваральніка манумента “Няскораны чалавек” у Хатыні і манумента перамогі на Круглай плошчы ў Мінску). Юрый Градаў на адкрыцці казаў пра тое, што буйную тэму не абавязкова раскрываць гучна. Стваральнікі шыльды ставілі задачу зрабіць яе хутка і сціпла. Узялі архіўнае фота дома Луцкевічаў і ўвасобілі выяву ў выглядзе рэльефа. Адмыслова пакінулі камень, да якога прымацаваная шыльда, неапрацаваным, матавым. Зрабілі на ім прыступку, як сімвалічны парог ля хаты, на які можна пакласці кветкі, пасядзець. Пакуль што камень проста пастаўлены кранам на зямлю, не было магчымасці заліць падмурак. Памятны знак будзе канчаткова ўмураваны троху пазней, калі дазволіць надворʼе.

На адкрыцці прысутнічалі шмат вядомых беларускіх палітыкаў, многія прыйшлі з кветкамі. Пасля ўрачыстых прамоў адбылося іх ускладанне. Цяпер камень з памятнай шыльдай упрыгожваюць букеты ў бел-чырвона-белай гаме.

IMG_6135

Паводле газэты “Новы Час

 

 

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.