Партыя БНФ » Улады Берасьця далі дазвол на правядзеньне фэсту «100 год БНР»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады Берасьця далі дазвол на правядзеньне фэсту «100 год БНР»

Дададзена 14.03.2018 12:13:21 | 995 праглядаў

Берасьцейскі гарвыканкам ухваліў пададзеную Партыяй БНФ заяўку на правядзеньне сьвяточнага фэсту 25 сакавіка, але перанёс мерапрыемства на іншую пляцоўку.

100 гадоў БНРСьвяточныя фэстываль у Берасьці пачнецца а 13 гадзіне на плошчы Свабоды. Адкрые фэстываль паўгадзінны мітынг на якім выступяць палітычныя і грамадзкія актывісты гораду, а таксама прадстаўнікі берасьцейскіх уладаў, паведаміў Радыё Свабода адзін з заяўнікаў акцыі, кіраўнік Берасьцейскай арганізацыі БНФ Зьміцер Шыманскі.

Бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» прыносіць на Дзень Волі дазволілі разам зь іншай сымболікай, «тэматычна зьвязанай з адзначаемай падзеяй», сказаў Шыманскі.

Музычны частку адкрые выступ духавога аркестру Берасьця, працягнецца фэст рок-канцэртам. Дакладна вядома, што на Дні Волі ў Берасьці выступяць гурты :B:N: і Re1ikt, Zolki Band.

Дзень Волі — 2017 у Берасьці
Дзень Волі — 2017 у Берасьці

На фэсьце, які працягнецца да 17 гадзіны, будуць працаваць сувэнірны кірмаш, фатазоны і дзіцячыя пляцоўкі. Паралельна з музычнай пляцоўкай будуць праходзіць майстар-клясы рамесьнікаў, а рэканструктарскія клюбы адновяць эпоху Беларускай народнай рэспублікі. На фэсьце можна будзе запісацца ў валянтэрам у больш за 10 арганізацый Берасьця.

Чаму перанесьлі месца канцэрту?

Заяўнікі акцыі прасілі дазволіць правядзеньне мітынгу і канцэрту на вуліцы Савецкай. У гарвыканкаме перанесьлі акцыю на плошчу Свабоды.

Зьміцер Шыманскі БінокльПаводле Зьмітра Шыманскага, рашэньне пра перанос пляцоўкі ўлады прынялі праз меркаваньні бясьпекі.

«Вуліца Савецкая занадта вузкая. Мерапрыемства, якое гарвыканкам дазволіў на вуліцы Савецкай ледзь не прывяло да нанясеньня шкоды жыцьцю і здароўю грамадзян», — патлумачыў Зьміцер Шыманскі.

Берасьцейскія ўлады задаволілі просьбу заяўнікаў арганізаваць на фэсьце працу мэдыкаў і праваахоўнікаў. Гэтыя выдаткі гарвыканкам узяў на сябе.

Для правядзеньня шматлікіх запланаваных актыўнасьцяў, дапамогі перад і падчас фестывалю, распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце арганізатарам сьвятаспатрэбіцца шмат валанцёраў. Запісацца ў валантэры можна тут.

Па ўсіх пытаннях – Дзмітрый Шыманскі (+375 29 724-21-16).

Афіша Берасьце

2 сакавіка ўлады Менску далі дазвол на канцэрт і мітынг каля Опэрнага тэатру 25 сакавіка. На канцэрт і мітынг вядзецца народны збор грошай: на Talaka.byужо сабралі больш за 85% неабходнай сумы, таксама сродкі зьбіраюць іншымі шляхамі. Арганізатары шукаюць спонсараў сярод камэрцыйных кампаній.

У рэгіёнах сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР дазволілі пакуль у Берасьці і Горадні. Заяўку на правядзеньне канцэрту і мітынгу 25 сакавіка падалі ў Гомлі. Адказаў ад гарадзкіх уладаў арганізатары чакаюць найбліжэйшымі днямі. У Баранавічах, Віцебску, Бабруйску, Магілёве ды іншых гарадах актывістамі таксама пададзеныя заяўкі на мітынгі 25 сакавіка.

Паводле Радыё Свабода

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.