Партыя БНФ » Праграма 25 сакавіка: Сьвята Незалежнасьці ў Менску да стагодзьдзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праграма 25 сакавіка: Сьвята Незалежнасьці ў Менску да стагодзьдзя БНР

Дададзена 15.03.2018 12:56:03 | 1,346 праглядаў

25 сакавіка каля опернага тэатра ў Мінску пройдзе вялікае свята, прысвечанае 100-годдзю з утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Заяўнікамі вытупілі Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” ды іншыя дэмакратычныя арганізацыі.

Афіша менск гарызантальнаяПлануецца маштабнае мерапрыемства — арганізатары сёння расказалі пра праграму свята.

25 сакавіка а 13-й гадзіне пачатак Урачыстага збору. З гэтага часу на галоўнай сцэне Свята пачнецца музычная праграма з выступамі гуртоў “Мутнаевока” і Amaroka.

Паралельна на тэрыторыі фестывалю распачнуць працу тэматычныя пляцоўкі:

♦ пляцоўка “Вуліца БНР” з прэзентацыйнымі стэндамі і зонамі актыўнасцяў ад творчых, культурніцкіх, грамадскіх і палітычных арганізацый краіны;

♦ пляцоўка “Ежа БНР” з кропкамі харчавання, дэгустацыйнымі стэндамі, фуд-кортамі і беларускімі стравамі;

♦ пляцоўка “Кірмаш БНР” з сувенірамі і падарункамі ў нацыянальным стылі, беларускамоўнай літаратурай і настольнымі гульнямі, прэзентацыяй разнастайнай прадукцыі да 100-годдзя БНР;

♦ пляцоўка “Дзеткі БНР” з адукацыйна-забаўляльнымі заняткамі для дзетак, гульнямі і аквагрымам у нацыянальным стылі.

А 14-й гадзіне пачнецца ўрачыстае адкрыццё “Свята Незалежнасці”, якое правядуць легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка і вядучы тэлеканалу “Белсат” Усевалад Сцебурака.

У межах урачыстай часткі запланаваныя выступы запрошаных гасцей свята, зачытванне 3-й Устаўной граматы, тэатральна-музычная праграма з удзелам актораў “Свабоднага тэатра” і музыкаў. Спявачка Таццяна Грыневіч і мужчынскі хор Headspring выканаюць нацыянальныя гімны беларусаў “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Магутны Божа” і “Пагоня”.

З 15:00 да 19:00 на галоўнай сцэне Свята запланаваныя выступы Ігара Варашкевіча і гурта “Крама”, Касі Камоцкай з песнямі гурта “Новае Неба”, Пятра Клюева з беларускамоўнымі хітамі XXI стагоддзя, лідара гурта “Дай Дарогу!” Юрыя Стыльскага, папулярных гуртоў Akute, “РСП”, Dzieciuki. Выступы яшчэ некалькіх вядомых гуртоў будуць аб’яўленыя за некалькі дзён да 25 сакавіка.

Весці музычна-забаўляльную частку свята будуць акторы “Свабоднага тэатра” Аляксей Сапрыкін і Юлія Шаўчук.

У межах Свята на галоўнай сцэне таксама адбудуцца:

♦ анлайн-прэзентацыя песні Лявона Вольскага да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі;

♦ Спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым з праграмай “Песні і гімны БНР”;

♦ розыгрыш падарункаў ад генеральнага партнёра свята — беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, ад афіцыйных спонсараў: кампаніі “Цесляры”, гульнявой прасторы Quvalda, каталога беларускамоўнага бізнесу і паслугаў “Свае.бел”, крамы “Мой модны кут”, Мінскага гадзіннікавага завода “Луч”;

♦ віншавальныя выступы ад вядомых і паважаных беларусаў ды прадстаўнікоў арганізатараў свята: Партыі БНФ, руху “За Свабоду”, установы “Амарока” (Арт Сядзібы), Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Галоўная пляцоўка фестывалю будзе абсталяваная вялікімі экранамі з трансляваннем выступаў гасцей і музыкаў на сцэне, відэа-віншаваннямі ад паважаных беларусаў з усяго свету, праектаваннем тэкстаў песень падчас “Спеўнага сходу” ды іншай святочнай візуалізацыяй.

Уваход на мерапрыемства вольны. Набыць сімвалічны квіток і падтрымаць падрыхтоўку “Свята Незалежнасці” варта на Talaka.by.

► Фірмовы стыль Свята і 100-годдзя БНР можна спампаваць тут.

► Афіцыйны сайт мерапрыемства: bnr100.by.

► Падзеі ў сацыяльных сетках — VK, FB.

Дата правядзення: 25 сакавіка 2018 года.

Месца: плошча Парыжскай Камуны, 1 (пляцоўка каля Вялікага тэатра оперы і балета).

Час мерапрыемства: 13:00 — 19:00.

Выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Беларусі і гістарычнай сімволікі БНР узгодненыя з Мінгарвыканкамам і ГУУС.

Увага, у праграме магчымыя змены!

Дазвол Мінгарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства
№ 1/2-22/1935 ад 01.03.2018.

Уваход на мерапрыемства вольны. Набыць сімвалічны квіток і падтрымаць падрыхтоўку «Свята Незалежнасці» можна на Talaka.by.

афіша менск вертыкальная

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.