Партыя БНФ » Год таму ў Воршы адбылася масавая акцыя пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Год таму ў Воршы адбылася масавая акцыя пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах

Дададзена 14.03.2018 9:42:41 | 350 праглядаў

Споўніўся год з таго моманту, як у Воршы адбылася адна з самых масавых па ўсёй Беларусі акцыяў пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах.

Магчыма, менавіта аршанская акцыя сталася адной з асноўных прычын замарозкі папярэдняй рэдакцыі дэкрэту. Кіраўнік аршанскай арганізацыі Партыі БНФ і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак распавядае, што адбылося ў той дзень:

Казьмерчак– Той дзень успрымаецца як нешта неверагоднае. Эмацыйна аршанцы паверылі ў сябе, паверылі, што нешта могуць самі. За некалькі дзён было паседжанне аршанскай кааліцыі, прысвечанае гэтай падзеі. І нават я выказваўся на той момант, што добра было б увогуле не праводзіць гэтыя пратэсты. Хаця, па вялікім рахунку, іх ніхто і не праводзіў. Людзі сабраліся самі. І калі б нават у пэўны час нехта заклікаў адмяніць гэтыя пратэсты, усё адно людзі выйшлі б. Гэта ўжо залежыла не ад палітыкаў.

Як узгадваюць аршанцы, масавых акцый, якія б сабралі больш за 1000 чалавек, у іх горадзе не было амаль дваццаць гадоў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.