Партыя БНФ » Актывісты Партыі БНФ запрашаюць на сьвяточны канцэрт 25 сакавіка ў Лідзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты Партыі БНФ запрашаюць на сьвяточны канцэрт 25 сакавіка ў Лідзе

Дададзена 15.03.2018 10:00:14 | 1,307 праглядаў

Вялікі канцэрт да годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пройдзе ў Лідзе 25 сакавіка. За першую ягоную частку адказваюць мясцовыя ўлады, за другую — актывісты Партыі БНФ.

ЛідаКанцэрт заплянаваны на 16.00 у вялікай залі гісторыка-мастацкага музэю, на першым паверсе. «Імпрэза будзе ладзіцца гарадскімі ўладамі. Другая частка за намі. Мы запросім паэтаў з лідскай літаратурнай суполкі «Суквецьце», музыкаў», — распавёў сябра Сойму Партыі БНФ  і кіраўнік мясцовай фронтаўскай арганізацыі Сяргей Пантус.

Паводле лідскіх фронтаўцаў, дамоўленасьць на правядзеньне святочнага мерапрыемства на Дзень Волі была дасягнутая яшчэ да таго, як улады ў Менску далі давзол на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу-канцэрту каля сталічнага  Опэрнага тэатру.

Па дамоўленасьці з лідзкімі уладамі на канцэрце будзе толькі сімволіка святкаваньня, арганізатары з боку грамадзкасьці ўжо замовілі вялікі банэр з лягатыпам свята.

Сяргей Пантус (2)«На маю думку, тое, што ўлады выступаюць ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства, прынамсі ў Лідзе, гэта добра. Зрэшты, да гэтага мы і імкнуліся. Але галоўная мэта гэта ўсё ж такі людзі, грамадзтва. І добра разумеючы, што ўлады ідуць на такі крок вымушана і пад уплывам знешніх абставінаў, я мяркую гэта пазітыўным сыгналам і вітаю гэта. Гэта дае магчымасьць кансалідаваць грамадзтва на грунце ацыянальных каштоўнасьцяў. Хоць, паўтаруся, ўлады пайшлі на такі крок вымушана. Але тэндэнцыя, спадзяюся, захаваецца», – заключыў кіраўнік Лідзкай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус.

афіша ліда

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.