Партыя БНФ » Сьвята #БНР100 у Гародні: патрэбныя грошы на электразабесьпячэньне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сьвята #БНР100 у Гародні: патрэбныя грошы на электразабесьпячэньне

Дададзена 16.03.2018 12:01:04 | 1,139 праглядаў

Арганізатары грамадзкага камітэта па святкаваньні стагогодзьдзя БНР у Гародні заявілі, што месца, якое было прапанаванае ўладамі гораду для правядзеньня мітынга-канцэрту не прыдатнае для вялікага сьвята, бо адсутнічае магчымасьць падключэньня электрычнасьці.

Пра гэта ў камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя заявіў кіраўнік гарадзенскай арганізацыі ГА “Гавары Праўду” Зьміцер Бандарчук:

– Гэтае пытаньне я ўжо ўзьняў у гарвыканкаме і яны пагадзіліся, што тэхнічна гэта зрабіць ужо немагчыма. І яны бачаць гэтую праблему, што ёй трэба займацца сыстэмна і зрабіць гэтае месца прыдатным для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Але ўжо зрабіць не паспеем. Таму ў нас застаецца адзіны магчымы шанец – рабіць гэта з дапамогай генератараў, акумулятараў. Тэхнічна будзем неяк так рабіць. На сёняшні дзень праблема толькі ў тым, каб мы сабралі дастатковую колькасць грошаў, каб усё было вырашальна.

Аргкамітэт Гародні БНРНамесьнік старшыні БНФ і кіраўнік гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў канстатуе, што іншай вельмі важнай праблемай ёсьць збор сродкаў на правядзеньне мерапрыемства:

– Зьбіраем грошы. Распаўсюджваем інфармацыю пра тое, дзе можна паўдзельнічаць у фінансаваньні мерапрыемства, куды можна пазваніць, каб я ці Дзіма пад’ехалі. На „Талацэ” размешчаныя некаторыя ўмовы, калі нейкая структура, ці асоба пералічвае пэўную суму, якія выгоды яны з гэтага атрымаюць, пэўныя бонусы – ці падзяка са сцэны, ці магчымасць побач са сцэнай усталяваць рэкляму са сваім лагатыпам. І самая вялікая сума – магчымасць на самой сцэне размясціць рэкляму з надпісам, ці з лягатыпам сваёй фірмы.

25 сакавіка 2018 года ў Каложскім парку Гародні плануюцца на мерапрыемстве да 100-годдзя БНР выступы музычных гуртоў, ужо ёсць дамовы з гуртамі «Гаротніца», HandMade і Trollwald.

Апроч мітынга 25 сакавіка гараденцы плануюць да 100-годдзя БНР правесці літаратурную вечарыну 23 сакавіка, а 24 сакавіка пройдзе традыцыйная беларуская дыктоўка.

Дапамагчы грашыма для арганізацыі канцэрту-мітынгу да стагодзьдзя БНР у Гародні можна праз сыстэму ахвяраваньняў “Талака”: https://www.talaka.org/projects/2738/overview

 

гародня афіша 2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.