Партыя БНФ » Затрымалі і выпусьцілі кіраўніка Вялейскай раённай арганізацыі Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрымалі і выпусьцілі кіраўніка Вялейскай раённай арганізацыі Партыі БНФ

Дададзена 25.03.2018 12:02:16 | 438 праглядаў

Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і сябра Сойму БНФ.

Аляксей Сюдак пасьпеў запусьціць жывую трансьляцыю затрыманьня на Фэйсбуку. Аднак трансьляцыя перарвалася ў РАУСе Вялейскага раёну. Міліцыя патлумачыла, што падазрае яго ў тым што «ён прыставаў да кампаніі, трэба разьбірацца».

А 18-й Сюдакгадзіне ў Вялейцы сьвяткавалі 100-годзьдзе незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Каля 20 чалавек прыйшло на кінапрагляд і сьвяточны канцэрт. «За намі назірала міліцыя, у Вялейку прыехаў аўтазак, але затрымалі толькі Аляксея», — сказаў сьведка затрыманьня Павал Хаванскі.

Па тэлефоне Аляксей Сюдак сказаў, што правяраюць дакумэнты і абяцаюць праз гадзіну адпусьціць. Пасьля таго, як яго выпусьцілі з пастарунку, Аляксей Сюдак расказаў Радыё Свабода: «У нас на офісе было мерапрыемства, сьвяткавалі Дзень Волі. Пайшлі з сябрам ў краму, выходзім — дзьве машыны міліцыі. Нібыта нейкі барадаты мужык, нібыта прыставаў да дзяўчатаў. У РАУСе апыталі, я расказаў, дзе я быў, па якім адрасе, хто сьведкі і пакуль адпусьцілі. Нічога не зразумела, але я на волі» – перадае словы Аляксея Сюдака Радыё Свабода.

Трансляцыю затрымання Аляксей Сюдак  выклаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку“.

https://www.facebook.com/aliaksiej.siudak/videos/10212135779813123/?t=3

Міліцыянт ідзе затрымліваць Аляксея Сюдака

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.