Партыя БНФ » Івонка Сурвіла віншуе беларусаў са стагодзьдзем незалежнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Івонка Сурвіла віншуе беларусаў са стагодзьдзем незалежнасьці

Дададзена 25.03.2018 10:55:36 | 554 праглядаў

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.

Дарагія мае Суродзічы, дарагія Сябры Беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з Стагодзьдзем!

Сьвяткуем мы сёньня ня толькі Юбілей таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі народ наш аб’явіў сьвету, што «скідае апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці», але і стагодзьдзе змаганьня, часта ў вельмі цяжкіх умовах, каб ажыцьцявіць ідэалы 25 Сакавіка.

Сёньня, сто год пасьля абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларусь жыве і жывуць ідэалы 25 Сакавіка. Шлях наш быў цярністым, але мы выжылі, і не дазволілі згаснуць нашай паходні надзеі.

Дарагія Сябры! Без гэтай паходні надзеі, не аднавілі б мы незалежнасьці Рэспублікі Беларусь ў 1991-м годзе, бо не было б ужо каму яе аднаўляць. Не было б БНР, не было б БССР, не было б і незалежнай дзяржавы Беларусь.

Але ідэалаў БНР мы яшчэ ня зьдзейсьнілі. Беларускі дом яшчэ ўсё ня зусім беларускі, і незалежнасьць яго яшчэ ўсё пад пагрозай.

Ці знойдзе наш народ сілы адбудаваць яго зьсярэдзіны? Ці хопіць у нас вытрываласьці, каб адбудоўваць яго, пакуль не адродзім назаўсёды «жыцьцё рэспублікі сваей»? Ці перажытае прамываньне мазгоў чужой прапагандай дазволіць нашым людзям прызнаць, што былі яны анямелымі ахвярамі чужога захопніка?

І ці зразумее народ, што будучыня ў яго руках і што ад яго залежыць, ці Беларусь станецца заможнай краінай Эўропы, ці застанецца эксплюатаванай калёніяй замежных недобразычліўцаў.

Дарагія Суродзічы! Ідэалы БНР жывуць і будуць жыць. Але ад кожнага з нас залежыць, калі мы іх зьдзейсьнім.

Дык давайце скарыстаем з гэтага вялікага Юбілею, каб даказаць сабе і сьвету, што мы іх годныя.

Жыве Беларусь!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.