Партыя БНФ » Кіраўнічку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнічку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

Дададзена 26.03.2018 11:13:04 | 325 праглядаў

Кіраўнічку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367,5 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 21 лютага 2018 года.

Суд палічыў, што дзяўчына парушыла закон аб масавых мерапрыемствах.

«Самае цікавае, што на суд яе не запрашалі, проста даслалі да хаты пастанову з суду», – паведамляецца ў суполцы Моладзі БНФ у Фэйсбуку.

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі. Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах) – паведамляе тэлеканал Белсат.

У зборы подпісаў у тым ліку ўдзельнічала Ганна Смілевіч – на яе таксама быў складзены пратакол.

 

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.