Партыя БНФ » «Мы не плануем, лепш вы да нас на стагоддзе ВЛКСМ»: як БРСМ адказаў на запрашэнне Моладзі БНФ наведаць канцэрт ля Опернага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Мы не плануем, лепш вы да нас на стагоддзе ВЛКСМ»: як БРСМ адказаў на запрашэнне Моладзі БНФ наведаць канцэрт ля Опернага

Дададзена 27.03.2018 12:23:40 | 956 праглядаў

Напярэдадні 25 сакавіка Моладзь БНФ дасылала ліст у БРСМ з запрашэннем наведаць канцэрт у гонар стагоддзя БНР.

Адказ БРСМ выклаў у сваім фэйсбуку намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

«Дзякуем за запрашэнне прыняць удзел у святкаванні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, — адказвае БРСМ, — аднак паведамляем, што Саюз моладзі на плануе наведваць вышэйназваныя мерапрыемствы. У сваю чаргу будзем рады бачыць Вас на святочных мерапрыемствах, якія будуць прымеркаваныя да 100-годдзя моладзевага руху».

БРСМ выводзіць сваю гісторыю ад дня стварэння ВЛКСМ (Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі) — моладзевага крыла камуністычнай партыі СССР. Арганізацыя была створана 29 кастрычніка 1918 года.

Паводле газэты “Наша Ніва

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.