Партыя БНФ » 25 сакавіка ў Менску: Сьвята Незалежнасьці да #БНР100 адбылося!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


25 сакавіка ў Менску: Сьвята Незалежнасьці да #БНР100 адбылося!

Дададзена 26.03.2018 11:28:56 | 694 праглядаў
Гэта атрымалася свята! Не менш за сорак тысяч чалавек сабраліся на Дзень Волі ў Менску каля Опернага тэатра на ўрачысты мітынг-канцэрт у гонар 100-годдзя БНР. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” і яшчэ чатыры арганізацыі грамадзянскай супольнасьці.

Лідэры апазіцыі зачыталі тэкст трэцяй Устаўной граматы – той самай, якой сто гадоў таму была абвешчана незалежнасьць наша краіны. Тэкст зачыталі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр БСДП Ігар Барысаў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Прысутныя на сьвяце тысячы людзей сустрэлі Устаўную грамату споклічам “Жыве Беларусь!”.

Цікава, што менскія ўлады, якія ў цэлым аказвалі спрыяньне ў вырашэньні тэхнічных пытаньняў арганізацыі сьвята, не дазволілі арганізатарам мерапрыемства змясціць велізарную расьцяжку з аналагічным заклікам. Аднак настрою людзей забараніць яны не змаглі.

Паказальна, што ў апошні момант вырашыла ўзяць удзел у сьвяткаваньні Беларуская праваслаўная царква. Са сцэны на сьвяце каля Опэрнага тэатра ў Мінску выступіў старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, протаіерэй Сяргей Лепін. Ён заклікаў да міру і спакою, а таксама апеляваў да Незалежнасці як найважнейшай каштоўнасці. Характэрна, што сваю прамову Лепін завяршыў словамі “Слава Хрысту! Жыве Беларусь!”.

Шасьцігадзінны канцэрт каля менскай Опэры стаў цэнтральнай падзеяй сьвяткаваньня стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

​Падчас урачыстай часткі канцэрту з прамовай выступілі грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі СМІ, спонсары і партнэры кампаніі #БНР100. Cярод іх гісторык Валянцін Голубеў, кіраўнік галоўнага спонсара імпрэзы, інфармацыйнай агенцыі БелаПАН, Алесь Ліпай, стваральнік партала TUT.BY Юры Зісер, журналіст Франак Вячорка, цясьляр і змагар Зьміцер Дашкевіч ды іншыя. З відэазваротам да прысутных зьвярнулася старшыня дзеючай Рады БНР Івонка Сурвіла.

Вядоўца Зінаіда Бандарэнка зачытала зварот ад нобэлеўскай лаўрэяткі Сьвятланы Алексіевіч. “Сталін рабіў з беларусаў рускіх. Сталін разумеў, што без нацыянальнай ідэі і мовы няма народа, таму знішчалася ў першую чаргу інтэлігенцыя. Але гэтыя людзі на балоце выстаялі, выжылі. Ніколі не памірала народная душа. Першая фатаграфія першага Усебеларускага з’езда паказвае нам асобы вольных людзей. Праз 100 гадоў мы ведаем, што БНР была і мы адтуль. Тыя, хто вырас у СССР, нічога пра яе не ведалі або казалі, што выраслі без мінулага. Хто такі беларус? Гэта чалавек, які марыць пра свабоду. Але мы яе баімся. Свабода — гэта жорсткая рэч, яна патрабуе веры і годнасці, дысцыпліны і высакароднасці. Мы з вамі пішам гісторыю сваёй свабоды”, — цытуе tut.by словы беларускай пісьменніцы.

У сваім выступе Юры Зісер заклікаў развіваць грамадзянскую супольнасць, “Памятаючы пра гэтыя дзве рэчы — незалежнасць краіны і грамадзянскую супольнасць, — мы заўсёды будзем мець надзейны арыенцір у палітыцы, ідэалогіі, культуры, медыя, эканоміцы, бізнесе, усіх сферах жыцця. Мы самі адказныя за нашу будучыню – і мы яе пабудуем”, — заявіў Зісер.

З галоўнай сцэны Дня Волі прагучалі песьні гуртоў Nizkiz, Akute, РСП, Dzieciuki, Amaroka і «Мутнаевока». Са сьвятам прысутных павіншавалі Юры Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пётар Клюеў, Адэля Вольская і Павал Аракелян.

“Сьвята незалежнасьці” было ня толькі музычны канцэртам. Падчас мерапрыемства працавалі фудкорт “Ежа БНР”, забаўляльна-адукацыйная пляцоўка «Вуліца БНР», сувэнірны “Кірмаш БНР” і дзіцячая пляцоўка “Дзеткі БНР”.

У межах “кварталу” Беларускага Народнага Фронту на “вуліцы БНР” можна было зрабіць фота з мэмарыяльнай шыльдай, якую вырабіў дваццаць пяць гадоў таму беларускі скульптар Алесь Шатэрнік для размяшчэньня на доме, дзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Шыльда шмат гадоў захоўвалася на сядзібе БНФ і чакала сваяго часу. І вось ужо неўзабаве, пасьля канчатковага ўзгадненьня з уладамі, вырабленая па яе ўзору бронзавая мэмарыяльная дошка зойме сваё законнае месца на гістарычным будынку.

У шапіку БНФ таксама прастаўлялі на паштоўках ды любой іншай набытай на сьвяце прадукцыі памятны штэмпель “25 сакавіка 2018 году. Сьвята Незалежнасьці.” каб засьведчыць сваю датычнасьць да галоўнай ўрачыстасьці з нагоды стагодзьдзя беларускай незалежнасьці. Таксама можна было падпісаць і пакінуць для адсылкі адрасатам памятныя юбілейныя паштоўкі альбо лісты, праштампаваныя гэтым адмысловым штэмпелем.

Падчас сьвята на пляцоўцы Партыі БНФ быў распачаты збор подпісаў з патрабаваньнем адмовы ад далейшага размяшчэньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вайсковых аб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі, тэрмін арэнды якіх расейскім бокам сканчваецца напачатку 2020 году.

Актывісты Моладзі БНФ і Беларускага Народнага Фронту цягам усёй імпрэзы  знаёмлі удзельнікаў сьвята з палітычнай дзейнасьцю арганізацыяў. На стэндах Партыі БНФ можна было ўзяць праграму БНФ “Адраджэньне”, улёткі, устаўныя граматы БНР, набыць сувэніры рамеснікаў і нацыянальныя сьцягі, а таксама запісацца ў шэрагі Партыі БНФ і Моладзі БНФ, альбо пакінуць свае ахвяраваньні на дзейнасьць Беларускага Народнага Фронту.

Сьвята было азмрочанае дзеяньнямі міліцыі, якая затрымала людзей, якія накіроўваліся на сьвята. Сярод затрыманых напярэдадні і ў дзень Сьвята было шмат актывістаў Партыі БНФ, у тым ліку шасьцёра сябраў Сойму: Віталь Амяльковіч, Арцём Касавараў, Аляксей Сюдак, Ігар Лялькоў, Зьміцер Салаўёў, Павал Севасьцян. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў высутпіў з заявай, у якой асудзіў незаконныя арышты і запатрабаваў вызваленьня затрыманых.

На пятай гадзіне канцэрту вядоўца Аляксей Сапрыкін заявіў са сцэны, што празь “Сьвята Незалежнасьці” прайшлі 50 тысяч чалавек.  Менская міліцыя свае ацэнкі колькасьці ўдзельнікаў не агучвала.

Кароткі відэа-ролік з імпрэзы ад партала TUT.BY

Поўнае відэа з мітынгу-канцэрту ад тэлеканала Белсат:

Вялікі фотарэпартаж з канцэрту падрыхтавала грамадзянская кампанія “Будзьма беларусамі!

IMG_1094

 Фотарэпартаж 34mag.net

34

 Рэпартаж газэты “Новы Час

img_0881_1500x1000_logo

Вялікі рэпартаж Беларускага Радыё Рацыя, шмат фатаздымкаў:

2018-03-26_viltouskaja_dzen_voli_mensk_fota70

Вялікі фотарэпартаж ад беларускага выданьня “the Village”: Прыгожыя людзі: хто прыйшоў на Дзень Волі

rUfuqi3hF8htOaGopzmeKw-wide

Сайт KYKY.ORG публікуе рэпартаж з акцыі пад кідкім загалоўкам Прыгажосьць Волі на 50 000 чалавек

29541580_1846445095388014_5050853850630541817_n

Газэта “Наша Ніва” публікуе лепшыя фатаздымкі са Сьвята Незалежнасьці ад Сяргея Гудзіліна пад назвай “Сёньня мы ўсе – БНР!

0325_hdz_dzien_voli_01-8stcy
Гарадзкі партал CityDog зрабіў рэпартаж са шматлікімі фотамі: “Белы чырвоны і белы: як мінчукі апрануліся на 100-годзьдзе БНР
bnr (13)

Фатарэпартаж з імпрэзы  ад інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць“:

IMG_1403

Фатагалерэя ад беларускай службы Радыё Свабода:

WrR8XVdjRaw

Эўрарадыё паразмаўляла з людзьмі, якія прыйшлі на Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка:

scizag5_0

Вялики рэпартаж са Сьвята Незалежнасьці публікуе папулярны сайт onliner.by

5a5eba74f410c4b8f89b4cb1a5604451

Гімн “Магутны Божа”

Выніковы рэпартаж пра сьвята ад тэлеканалу Белсат:

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.