Партыя БНФ » Працягваецца перасьлед моладзі за збор подпісаў за адукацыю па-беларуску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Працягваецца перасьлед моладзі за збор подпісаў за адукацыю па-беларуску

Дададзена 30.03.2018 9:31:41 | 613 праглядаў

Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў актывістку «Моладзі БНФ» Аляксандру Патапаву на 10 базавых велічынь (245 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 21 лютага 2018 года. Суд палічыў, што дзяўчына парушыла закон аб масавых мерапрыемствах – арт 23.34 КоАП.

78Сваю віну Аляксандра Патапава не прызнала і будзе абскарджваць дадзены прысуд, паведамляе суполка «Моладзі БНФ» у Фэйсбуку.

Як распавяла Радыё Свабода Аляксандра Патапава, суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў паводле першай часткі адміністрацыйнага артыкула 23.34. У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага Патапава разам зь іншымі сябрамі Моладзі БНФ зьбірала подпісы ў падтрымку беларускай мовы і за стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску.

Раней да штрафаў за збор подпісаў, які суды трактуюць як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таксама былі асуджаныя Павал Пракаповіч, Ягор Сергіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева і Дзяніс Мандзік.

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі. Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах).

26 сакавіка кіраўнічку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367,5 рублёў) – паведамляе тэлеканал Белсат. Старшыні Моладзі БНФ судовая пастанова прыйшла па пошце — на суд яе не запрасілі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.