Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: “Калі Партыя БНФ падае заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства, то нясе адказнасць за тое, што адбываецца на ім””
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: “Калі Партыя БНФ падае заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства, то нясе адказнасць за тое, што адбываецца на ім”"

Дададзена 31.03.2018 10:17:04 | 245 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН заявы ўладаў пра далейшыя абмежаваньні на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

янукевіч78 (2)«Аляксандр Лукашэнка, як і заўсёды, робіць стаўку на правераныя сілавыя варыянты, – адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. – У кантэксце падрыхтоўкі да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, магчымага пагаршэння эканамічнай сітуацыі, Лукашэнка прэвентыўна, каб не дапусціць выхаду сітуацыі з-пад кантролю, робіць крокі, накіраваныя на закручванне гаек».

Палітык упэўнены, што, падобнымі заявамі Лукашэнкі і Шуневіч зрабілі пасланне беларускаму грамадству і міжнароднай супольнасці: “Пра штосці мы можам дамаўляцца, але толькі ў тых рамках, якія вызначыць сама ўлада. Усё, што знаходзіцца па-за яе жаданнем, будзе жорстка спыняцца”.

Янукевіч расцэньвае гэта як вельмі дрэнны і нездаровы знак: “Мы неаднаразова заяўлялі, што стабільнасць і парадак у Беларусі можа быць забяспечаны выключна праз унутраны дыялог, вяршэнства закона, развіццё дэмакратычных інстытутаў, а не міліцэйскі кантроль. Таму такія заявы – відавочны крок назад ад таго, да чаго павінна ісці беларускае грамадства”, – сказаў палітык.

Партыя БНФ, паводле словаў намесніка старшыні БНФ Аляксея Янукевіча, лічыць, што калі яна падае заяўку на правядзенне нейкага мерапрыемства, то нясе адказнасць за тое, што адбываецца на ім.

“Але ў тых выпадках, калі неабходна, сябры партыі гатовы дзейнічаць любымі мірнымі сродкамі, у тым ліку праводзячы акцыі, згоду на якія ўлады не дадуць”, – падкрэсліў Аляксей Янукевіч.

Паводле інфармацыйнай агенцыі БелаПАН

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.