Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч: “Канцэртны фармат 25 сакавіка падабаецца людзям”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч: “Канцэртны фармат 25 сакавіка падабаецца людзям”

Дададзена 01.04.2018 10:41:42 | 482 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра тое, чаму такія мерапрыемствы, як тое што прайшло ля Опернага тэатра 25 сакавіка, варта ладзіць і надалей.

ЛукашэвічЮрась Лукашэвіч: Лічу, што канцэрт і святкаваньне гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР прайшло значна лепш, чым у мінулыя гады. Вядома, было б яшчэ лепш, калі б дазволілі і шэсьце, і канцэрт, але, як бачым, на шэсьці ўлада рэагуе дастаткова нервова. Тым ня меньш, да Опернага тэатра прыйшло шмат народу, я столькі не бачыў на Дні волі ніколі. І ніколі не бачыў такога сьвята, як тое, што гэтым разам арганізатары падарылі людзям.

Радыё Рацыя: У той жа час у гэты дзень многіх затрымлівалі…

Юрась Лукашэвіч: Вельмі шкада, што ўлада не дала правесці шэсьце і затрымлівала людзей. Мы былі з імі салідарныя, многіх пасля выпусьцілі з пастарункаў. Але, паўтаруся, мне вельмі спадабаўся канцэртны фармат, бо я бачыў шчасьлівыя твары людзей. Лічу, што святы павінныя адзначацца менавіта такім чынам заўсёды, але, натуральна, без затрыманьняў.

Радыё Рацыя: А як вы ставіцеся да таго, што некаторыя прапаноўваюць не сьвяткаваць „у рэзервацыі”, у якую ўлада быццам бы заганяе апазіцыю?

Юрась Лукашэвіч: Прапаноўваю не рэагаваць на такія заявы, бо гэта толькі на руку ўладам, якія хочуць нас ізноў пасварыць. Трэба рабіць тое, што ты лічыш патрэбным і не перашкаджаць іншым. Варта падтрымліваць адзін аднаго, а не дзяліць на правільную і няправільную апазіцыю.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.