Партыя БНФ » Сябра БНФ падаў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на арышт падчас мінулагодніх акцыяў пратэсту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ падаў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на арышт падчас мінулагодніх акцыяў пратэсту

Дададзена 03.04.2018 12:02:17 | 368 праглядаў

Удзельнікі сацыяльных пратэстаў 2017 года вырашылі абскардзіць рашэнні беларускіх судоў у Камітэце па правах чалавека ААН: сябра БНФ Алег Мяцеліца , сябра БХД Алег Аксёнаў і сацыял-дэмакрат Станіслаў Паўлінковіч вырашылі судзіцца з Рэспублікай Беларусь на міжнародным узроўні.

UN-HR12 сутак за ўдзел і выступ на магілёўскай акцыі супраць падатку на дармаедства 15 сакавіка атрымаў бізнэсовец з Бялынічаў, сябра Беларускага Народнага Фронту Алег Мяцеліца.

Лідэр магілёўскіх хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў быў адным з заяўнікоў «Марша недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года. Каб не дапусціць удзел палітыка ў акцыі пратэсту, суд Ленінскага раёна за дзень да акцыі вырашыў адправіць мужчыну на 15 сутак у ізалятар часовага ўтрымання. Фармальна падставай для арышту Аксёнава стала арганізацыя незаконнага масавага мерапрыемства – папярэдняга «Марша недармаедаў» 19 лютага 2017 года.

Станіслаў Паўлінковіч жа атрымаў штраф за ўдзел у шэсці супраць вучэнняў “Захад-2017” у Мінску ў верасні мінулага года. Суд тады пакараў яго штрафам у 460 рублёў.

У падрыхтоўцы ўсіх трох скаргаў актывістам дапамагаў праваабаронца Барыс Бухель, які адзначае стратэгічную важнасць зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН:

Законы дзяржавы павінны адпавядаць міжнароднаму заканадаўству. У прыватнасці, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім свабода мірных сходаў – адна з асноўных. Аднак у Беларусі гэтая свабода часцяком абмяжоўваецца, прычым без усялякіх на тое прычын. Абскарджваннем рашэнняў дзяржавы на міжнародным узроўні мы дэманструем, што гэта не грамадзяне парушылі закон, а ўлады, распавёў праваабаронца.

Раней з Камітэта прыйшло паведамленне аб рэгістрацыі першых двух скаргаў з Магілёва, якія былі накіраваны яшчэ ў канцы снежня 2017 года.

Раней Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека таксама паведаміла пра прыняццё да разгляду скарги аднаго з гомельскіх актывістаў вясновых акцыяў пратэстаў, сябра БНФ Валера Рапніна.

Паводле магілёўскага рэгіянальнага праваабарончага сайту mspring.online

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.