Партыя БНФ » Што штурхнула кіраўніка сельгаспрадпрыемства на Шклоўшчыне да суіцыду? – трагедыю камэнтуе старшыня БНФ Рыгор Кастусёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Што штурхнула кіраўніка сельгаспрадпрыемства на Шклоўшчыне да суіцыду? – трагедыю камэнтуе старшыня БНФ Рыгор Кастусёў

Дададзена 04.04.2018 11:06:15 | 409 праглядаў

31 сакавіка былога старшыню Дрыбінскага райвыканкаму і ўжо экс-кіраўніка створанага 9 месяцаў таму аграпрамысловага комплексу «Купалаўскі» (Шклоўскі раён) Дзмітрыя Васілеўскага знайшлі павешаным у лесе, на наступны дзень пасля яго 45-годдзя. Паводле родных, да трагедыі мужчыну давяла праца.

Экс-кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў асабіста ведаў Васілеўскага:

«Гэта быў сумленны чалавек. […] Ён працаваў сярод чыноўнікаў, якія былі схільныя да карупцыі. Ведаеце, за апошнія 10 гадоў Шклоўскі раён зарэкамендаваў сябе як лідар па карупцыі», – распавядае Рыгор Кастусёў у праграме «Гарачы каментар» на тэлеканале Белсат.

Госць праграмы выказаў здагадкі, што мясцовая вертыкаль патрабавала ад Дзмітрыя Васілеўскага рабіць «прыпіскі» і нядобрасумленныя справаздачы.

Рыгор Кастусёў характарызуе Дзмітрыя Васілеўскага як прыстойнага і вельмі адказнага чалавека.

- Такія адказныя людзі блізка успрымаюць ды сэрца бязладдзе на працы i завышаныя патрабаванні пры адсутнасці адпаведных магчымасцяў . Відаць, і ён успрыняў сітуацыю балюча, – кажа кіраўнік Партыі БНФ у камэнтары інтэрнэт-газэце «Салідарнасьць».

Палітык адзначае, што гэта не першая падобная трагедыя ў Шклоўскім раёне: гадоў дзесяць таму назад таксама пайшоў з жыцця былы дырэктар Шклоўскага водаканала.

– У камунальнай сферы за 16 гадоў змянілася чалавек 12 кіраўнікоў. На сельгаспрадпрыемствах кадры за рэдкім выключэннем мяняюцца праз год-два, – зьвяртае ўвагу Рыгор Кастусёў. – Мая думка: напружаная атмасфера звазана найперш з падборам кадраў на кіраванне раёнам. Не абыйшлося без папусціцельсва з боку кіраўніцтва краіны і адпаведных службаў. За апошняе дзясяцiгоддзе Шклоўскі раён займае лідзіруючыя месцы па карупцыі. Найбольш уражвае, што ў кіраўніцтве рэгіёна да гэтай пары працуюць людзі, якія былі судзімы па крымінальных справах. Для меня незразумела пазіцыя Генадзя Міхайлавіча Лаўрэнкова, памошніка прэзідэнта па Магілёўскай вобласці, які асабіста ведае кіраўнікоў на ўзроўні раёна і дае згоду на прызначэнне адпаведных кадраў.

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.