Партыя БНФ » Сябра БНФ Алесь Талстыка аштрафаваны на 15 базавых велічынь
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ Алесь Талстыка аштрафаваны на 15 базавых велічынь

Дададзена 05.04.2018 12:08:27 | 314 праглядаў

Прадпрымальнік і сябра Партыі БНФ Алесь Талстыка аштрафаваны на 15 базавых велічыняў (367 рублёў 50 капеек).

Алесь ТаўстыкаПратакол быў складзены на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Справу разгледзеў суд Маскоўскага раёна Мінска, паведаміў БелаПАНу актывіст.

Талстыку затрымалі 3 красавіка ў 13.50 ля пад’езда яго дома і даставілі ў РУУС, а праз больш як тры гадзіны даставілі ў суд. Разгляд справы доўжыўся прыблізна дзве гадзіны. Талстыка заявіў аб адводзе суддзі, але ў задавальненні хадайніцтвеа было адмоўлена.

Затрыманне Талстыкі было звязана з пікетам у падтрымку легалізацыі марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў, якая прайшла 2 красавіка на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада. Акцыю арганізавалі актывісты кампаніі Legalize Belarus.

Талстыка пацвердзіў затрыманне яшчэ двух удзельнікаў акцыі: актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава і кіраўніка медыяслужбы грамадскага руху «Дзея» Пятра Маркелава.

Нагадаем, што Legalize Belarus праводзіць грамадскую кампанію за рэфармаванне артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), які прадугледжвае працяглыя тэрміны зняволення за захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў.

27 лютага намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Андрэй Саладоўнікаў паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ўжо сёлета можа адбыцца дэкрыміналізацыя некаторых злачынстваў паводле артыкула 328 КК.

Аднак праз месяц, 27 сакавіка, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што казаць пра лібералізацыю антынаркатычнага заканадаўства вельмі шкодна: «Па-першае, гэта вельмі небяспечна. Калі хто-небудзь думае, што, абараняючы асуджанага, ён выконвае нейкую сацыяльна значную місію, я б назваў яе са знакам мінус». Паводле слоў Шуневіча, кожны актывіст грамадскага руху, які прапануе лібералізацыю антынаркатычнага заканадаўства, абараняе канкрэтнага чалавека — свайго сына, брата і г. д., які трапіў «у месцы не такія аддаленыя». Аднак «сярод іх няма ніводнага, чые дзеці загінулі, памерлі, захварэлі, а іх сотні і тысячы», дадаў ён. «Кожны наркаман за час сваёй прафесійнай дзейнасці залучае ад 8 да 10 чалавек ва ўжыванне наркотыкаў», — заявіў міністр.

Паводле сайту Беларускі Партызан

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.