Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч – пра ідэйнае напаўненьне масавых акцыяў апазыцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч – пра ідэйнае напаўненьне масавых акцыяў апазыцыі

Дададзена 06.04.2018 10:12:16 | 170 праглядаў

Тэмы, важныя для людзей, павінны агучвацца на палітычных акцыях, запэўніваюць беларускія палітыкі. У Менгарвыканкам падалі заяўку на “Чарнобыльскі шлях-2018”. Аргкамітэт акцыі просіць даць дазвол на мітынг каля Акадэміі навук і шэсьце да парку Дружбы народаў.

Заяўнікамі акцыі выступілі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўнікі яшчэ некалькіх палітычных аб’яднаньняў.

На дазволенай акцыі да Дня волі з уладамі існавалі дамоўленасьці, каб не гучала палітычных і эканамічных патрабаваньняў, а лёзунгі павінныя датычыць выключна гістарычнай даты.

З якімі тэмамі ідзе апазіцыя цяпер на «Чарнобыльскі шлях»?

янукевіч78 (2)З гэтым пытаньнем карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя зьвярнуўся да намесьніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча:

– Гэта важнае пытанне. Што тычыцца 25 сакавіка, хацелася б праясніць, што, на жаль, у некаторых палітыкаў і часткі грамадства крыху збілася арыентацыя, што такое наогул палітыка. Палітыка, гэта тое, што бачна для людзей. І 25 сакавіка гучалі прамовы, важныя для людзей, пра незалежнасьць, пра нацыянальныя інтарэсы. І на сёлятнім “Чарнобыльскім шляху” таксама, безумоўна, будуць палітычныя выступы і тэмы будуць ўзьнятыя, якія тычацца таго, што важна на сённяшні момант. 

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.