Партыя БНФ » Кастусёў: “Застаўся апошні крок да ўсталяваньня шыльды ў гонар БНР”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кастусёў: “Застаўся апошні крок да ўсталяваньня шыльды ў гонар БНР”

Дададзена 07.04.2018 10:47:46 | 599 праглядаў

Мастацкая рада Менгарвыканкаму зацьвердзіла выгляд дошкі для дома на вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Пасяджэньне мастацкага савета пры выканкаме адбылося, ён ухваліў ўсталяваньне дошкі. Калі ў нас будзе на руках рашэньне Менгарвыканкама, мы паведамім пра дату і час ўстаноўкі памятнай дошкі», – перадае інфармацыйная агенцыя БелаПАН словы старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

«Мастацкая рада зацьвердзіла дошку амаль без заўваг. Але ў мяне пакуль няма дакумэнту, дзе было б напісана, што прынятае рашэньне яе ўсталяваць. Але тое, што горад пайшоў на тое, каб яе прыняць, — гэта ўжо пацяпленьне. Заўтра ці пасьля сьвятаў я буду зьвязвацца з кіраўніцтвам гораду і пытацца пра далейшыя дзеяньні», — сказаў карэспандэнту Радыё Свабода старшыня Саюзу мастакоў Рыгор Сітніца.

Фрагмэнт памятнага знаку для будынка, у якім абвясьцілі незалежнасьць БНР
Фрагмэнт памятнага знаку для будынка, у якім абвясьцілі незалежнасьць БНР

Грошы на бронзавы варыянт дошкі замест састарэлага арыгіналу, які быў зроблены ў 1993 годзе скульптарам Алесем Шатэрнікам і захоўваўся 25 гадоў на сядзібе Партыі БНФ, сабралі за тры гадзіны. Усталяваць дошку меркавалі да 25 сакавіка на доме на вуліцы Валадарскага, 9 у Менску — менавіта тут была падпісаная Трэцяя Ўстаўная грамата, якая абвяшчала БНР незалежнай дзяржавай. Паседжаньне Менгарвыканкаму, на якім шыльду мелі зацьвердзіць, адкладалася амаль два тыдні.

26 лютага кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і справах моладзі Менгарвыканкаму Павел Скалабан прапанаваў 26 лютага Рыгору Кастусёву абмеркаваць усталяваньне памятнай шыльды пад адрасе Валадарскага, 9. Плянавалася, што адкрыцьцё дошкі ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР стане кампрамісам паміж Менгарвыканкам і аргкамітэтам сьвяткаваньня 100 год БНР: улады ўсталююць шыльду, калі аргкамітэт пагодзіцца на правядзеньне канцэрту 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру.

шыльда гатовая

У Менску Дзень Волі — 2018 праводзіўся з дазволу гарадзкіх уладаў. Паводле розных ацэнак, адсьвяткаваць 100 год незалежнасьці БНР на пляцоўцы ля менскага Опэрнага тэатру 25 сабраліся ад 11 да 50 тысяч чалавек. Афіцыйных лічбаў менская міліцыя не называла, атрымаць камэнтар Свабодзе не ўдалося. Па колькасьці ўдзельнікаў гэта найбольш масавы Дзень Волі ў ХХІ стагодзьдзі.

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.