Партыя БНФ » У Лідзкім раёне сябры БНФ і ТБМ ушанавалі памяць паэткі Ларысы Геніюш
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзкім раёне сябры БНФ і ТБМ ушанавалі памяць паэткі Ларысы Геніюш

Дададзена 08.04.2018 12:08:09 | 370 праглядаў

У вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагодзьдзя БНР памятнага камяня, актывісты БНФ і ТБМ зь Ліды і Бярозаўкі чыталі вершы Ларысы Геніюш, сьпявалі песьні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію а таксама тых, хто змагаўся за БНР.

З ініцыятывай ушанаваць 35-я ўгодкі зь дня сьмерці Ларысы Геніюш выступіла Лідзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.

Паводле сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, у Ёдкі сабліся каля 20 чалавек з розных грамадзкіх арганізацыяў.

«Па чарзе хлопцы чыталі вершы Ларысы Геніюш, бард Сяргей Чарняк сьпяваў песьні на яе словы, — кажа Ашурак. — І вельмі цікава пра Геніюш распавядаў Станіслаў Суднік. Ён сказаў, што ў таго пакаленьня, да якога належыць Ларыса Геніюш, фактычна нічога не было, акрамя веры ў Беларусь, нават надзеі не было. А нам, маўляў, сёньня лягчэй, паколькі ёсьць вера, ёсьць надзея і нават невялікія посьпехі. Мне вельмі гэта запомнілася».

«Наагул, атмасфэра ў нас была веснавая, перадвелікодная, шчырая атмасфэра», — зазначыў у камэнтары Радыё Свабода сябра сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік.

30412162_1755797494477296_1351451819494080512_o

C3F1580E-C13D-45AA-8AF4-D4DDE62005DD_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s

30411530_583994441976327_3304915435203330048_n

30226481_1755798161143896_3241707818847305728_o

30221829_583993968643041_8238940686225768448_n

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.