Партыя БНФ » Кіраўніцтва Партыі БНФ абмеркавала пляны партыйнага будаўніцтва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўніцтва Партыі БНФ абмеркавала пляны партыйнага будаўніцтва

Дададзена 10.04.2018 10:45:14 | 378 праглядаў

5-6 красавіка ў Вільні адбылася нарада сябраў кіруючых органаў Партыі БНФ і рэгіянальных структураў партыі. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і ўсклалі кветкі да крыжа на Лукішках, дзе змагар за беларускую справу быў пакараны сьмерцьцю.

btrУ сустрэчы, якая была ініцыяваная старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, узялі ўдзел сам лідэр БНФ, усе пяць намесьнікаў старшыні, кіраўнікі і прадстаўнікі ўсіх абласных і Мінскай гарадзкой арганізацыяў БНФ, сябры Сойму, прадстаўнікі гарадзкіх і раённых партыйных суполак, а таксама кіраўніцтва Моладзі БНФ.

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, падчас сустрэчы былі падсумаваныя дасягненьні партыі і плён фронтаўскай працы за перыяд пасьля апошняга справаздачна-выбарчага зьезду партыі, а таксама былі абмеркаваныя пляны далейшай дзейнасьці Фронту на перыяд да 2020 года:

- У  часе нарады адбылося вельмі плённае абмеркаваньне прамежкавых вынікаў працы па азначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі – сябры цэнтральнага офісу партыі распавялі пра ролю БНФ у шырокай грамадзкай кампаніі па адзначэньні слаўнага юбілею, а прадстаўнікі рэгіянальных структураў распавялі пра дзейнасьць з нагоды вялікай даты ў сваіх мясьцінах. Былі таксама падсумаваныя вынікі палітычнай кампаніі партыі ў часе выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, а таксама вынікі па іншых накірунках дзейнасьці партыі. Агульная ацэнка партыйным актывам стратэгіі і тактыкі новага старшыні БНФ Рыгора Кастусёва была дадзеная вельмі пазытыўная.

Удзельнікі нарады абмяняліся думкамі што да будучай партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыя гады. Былі закранутыя пытаньні партыйнага будаўніцва і развіцьця рэгіянальных структураў, пытаньні кааліцыйнай супрацы ў цэнтры і на месцах: пацьверджаная тэза пра немэтазгоднасць удзелу БНФ у сытуацыйных хаўрусах з іншымі палітычныі арганізацыямі, апроч канкрэтнай і агульнакарыснай супрацы па асобных накірунках – такіх як адзначэньне 25 сакавіка, арганізацыя назіраньня падчас выбараў, супраца рэгіянальных аргструктураў БНФ з мясцовымі аддзяленьнямі іншых партыяў у асобных гарадах ды інш.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя перспектывы паляпшэння матэрыяльнага забеспячэння партыі і яе рэгіянальных структураў за кошт інтэнсіфікацыі працы па зборы ахвяраваньняў, у тым ліку праз сродкі краўдфандынга.

Вынікамі сустрэчы сталіся прапановы наконт стратэгіі і тактыкі партыйнай працы ў часе будучх выбарчых кампаніяў, а таксама магчымыя тэмы для прапагандысцкай дзейнасьці Фронту па-за межамі выбарчага календара.

Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, меркаваньні, якія прагучалі падчас гэтай нарады, будуць улічаныя партыйным кіраўніцтвам пры плянаваньні працы партыі на бліжэйшыя два гады і стануць падмуркам для праектаў рашэньняў, якія будуць прапанаваныя палітычнай камісіі і Сойму Партыі БНФ.

Дэлегацыя Партыі БНФ на чале з лідэрам партыі ўсклала кветкі да крыжа на віленскай плошчы Лукішкі, дзе быў пакараны сьмерцьцю беларускі патрыёт Кастусь Каліноўскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў на Беларусі і Літве.

29792029_10211334182006358_3531475338024452096_o

30127873_10211334182166362_8354757932516114432_o

29793470_10211334176766227_4283502207220842496_n

 

 

 

 

 

 

Дэлегацыя Партыі БНФ напярэдадні трыццацігодзьдзя ад дня заснаваньня Беларускага Народнага Фронту наведала будынак былога Палаца Прафсаюзаў у Вільні, дзе ў 1989 годе адбыўся першы (устаноўчы) Зьезд Беларускага Народнага Фронту. 30222126_1652001431549167_8280357953509261312_o

29793835_10211334184366417_1731150001024794624_o

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.