Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Юрый Лукашэвіч узяў удзел у “Днях Беларусі ў Стакгольме”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Юрый Лукашэвіч узяў удзел у “Днях Беларусі ў Стакгольме”

Дададзена 11.04.2018 12:02:23 | 182 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрый Лукашэвіч у складзе дэлегацыі беларускай грамадзянскай супольнасці ўзяў удзел у сустрэчы ў межах інфармацыйнага тыдня “Дні Беларусі ў Стакгольме”, дзе значная частка дыскусіі была прысвечана праблемам студэнцкага самакіравання, удзелу Беларусі ў Балонскім працэсе, а таксама кампаніі “Дамо рэпрэсіям урок”.

У сустрэчах таксама бралі ўдзел міжнародны сакратар ЗБС Аляксандра Кузьміч і сябра Рады ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў.

“У Беларусі мы бачым, што менавіта тыя студэнты, якія мысляць свабодна і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, падвяграюцца рэпрэсіям: адлічваюцца з універсітэтаў альбо караюцца іншымі спосабамі.

Гэта непрымальна! І мы ў Östgruppen лічым, што трэба надаваць больш увагі гэтай праблеме і на міжнародным узроўні. Таму мы далучыліся да кампаніі “Дамо рэпрэсіям урок” і заклікаем іншыя арганізацыі рэагаваць на парушэнне правоў чалавека ў беларусіх універсітэтах”, – пракаментаваў сітуацыю старшыня швецкай правабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла.

У межах супольнай кампаніі па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за сваю грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, Östgruppen, ПЦ “Вясна” і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Глядзіце гісторыі адлічаных студэнтаў: намесніка старшыні БНФ Юрыя Лукашэвіча, Ігара Неліповіча, Глеба Вайкуля, Крысціяна Шынкевіча, Арцёма Леўчанкі, Насты Пілюгінай, Пятра Маркелава, а таксама кіраўнічкі Моладзі БНФ Ганны Смілевіч.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.