Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая”

Дададзена 13.04.2018 12:02:35 | 448 праглядаў

Кіраўнік партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў лічыць, што трэба не забываць пра Чарнобыльскую катастрофу, якая адбылася 32 гады таму.10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гарадзенскай рады БНФ.

На думку палітыка, вельмі актуальныя пытанні звязаныя і з пабудовай атамнай станцыі на Гарадзеншчыне:

Вадзім Саранчукоў 2017– Зараз для Гарадзенскай вобласці найбольш актуальная тэма пабудовы Астравецкай атамнай станцыі. Таму асноўныя мерапрыемствы бдуць не ў Гародні, а там. Запланаваны круглы стол па гэтай тэматыцы. А таксама на мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у Менску, плануе паехаць наша дэлегацыя.

Палітык упэўнены, што каб не пазіцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу усе б даўно забыліся:

– Беларускі Народны Фронт ініцыяваў “Чарнобыльскі шлях” як збольшага прэтэстную акцыю ў сувязі з тым, што пытанне Чарнобыля замоўчвалася. За гэтыя гады ўдалося зрабіць так, што яно ўсплыло на паверхню, яно дыскутавалася, абмяркоўвалася. Зараз таксама ёсць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, вядома якім будаўніком, але гарантыі самой пабудовы, захавання адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытанняў і прэтэнзій. 

На правядзенне „Чарнобыльскага шляху” ў Менску 26 красавіка старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым ды актывістамі іншых партый пададзеная заяўка, і яе лёс залежыць ад менскіх уладаў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.