Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ

Дададзена 14.04.2018 9:41:58 | 423 праглядаў

У Гародні прайшоў справаздачна-выбарчы сход гарадской арганізацыі Партыі БНФ. На ім была дадзена ацэнка дзейнасці арганізацыі за апошнія тры гады.

Падчас дыскусіі сябры партыі  абмеркавалі эканамічна-палітычную сітуацыю ў краіне, выбарчыя кампаніі, у якіх удзельнічаў Гарадзенскі БНФ, акцыі супраць прэзідэнцкага дэкрэта № 3. Вялікая увага была нададзена святочным мерапрыемствам прысвечаным да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у арганізацыі якіх партыя прымала самы актыўны удзел, у тым ліку выступіўшы арганізатарам сьвяточнай акцыі ў Гародні.

Згодна парадку дня і ў адпаведнасці са статутам партыі сябры Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ абралі склад гарадской партыйнай рады, таксама са складу рады быў абраны старшыня кіруючага органа партыйнай арганізацыі. Інтрыгі не адбылося – фактычна адзінагалосна пры адным устрымаўшымся старшынём Рады Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ на новы тэрмін быў пераабраны Вадзім Саранчукоў.

Падсумоўваючы вынікі сходу Вадзім Саранчукоў сказаў:

Саранчукоў 2018“На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне  новых сяброў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней”.

Таксама пад час сходу сябры партыі прынялі у склад арганізацыі новых сяброў і абмеркавалі  стратэгію дзейнасці Гарадзенскага БНФ на бліжэйшую будучыню.

bnf-5-2018

bnf-7-2018

bnf-10-2018

bnf-3-2018

Паводле рэгіянальнага сайту Гарадзенская Вясна

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.