Партыя БНФ » Стагодзьдзе БНР грамадзкасьць адзначыла па ўсёй Беларусі: #БНР100 у рэгіёнах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Стагодзьдзе БНР грамадзкасьць адзначыла па ўсёй Беларусі: #БНР100 у рэгіёнах

Дададзена 29.03.2018 12:01:44 | 473 праглядаў

Сьвяткаваньні з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня 25 сакавіка 1918 года трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі адбыліся па ўсёй краіне. Па ўсіх абласьцях у гарадох ды мястэчках працавалі арганізацыйныя камітэты, створаныя па ўзгадненьні з агульнанацыянальных аргкамітэтам па ініцыятыве Партыі БНФ альбо з чынным удзелам актывістаў Фронту.

У Берасьці заяўнікам сьвяточнай акцыі выступіла абласная арганізацыя Партыі БНФ. Улады хоць і зьмянілі месца правядзеньня акцыі, але аказалі садзейнічаньне ў вырашэньні тэхнічных аспэктаў яе арганізацыі. Паводле ацэнак арганізатараў, ва ўрачыстасьцях узялі ўдзел каля 400 чалавек. Адбыліся мітынг ісьвяточны канцэрт.

Берасьце 4

002_20180325_bnr_dsc5339

gAlZj6OMkhY

Pe7U__DH3w8

У Кобрыні адбыўся санкцыянаваны ўладамі пікет да 100-годзьдзя БНР, у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, людзі з задавальненьнем фатаграфаваліся на пікеце зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, на стэндах знаёміліся з гісторыяй БНР.

34bacfc9-881e-4a61-9cb2-8130cc3dc0ea-1024x575

У Гарадзенскім Каложскім парку на Дзень Волі 25 сакавіка адбыліся святочны мітынг і канцэрт, якія сабралі больш за 500 чалавек з розных куткоў Гарадзенскай вобласці.

Арганізатары ў Горадні здолелі сабраць неабходную суму грошай, зрабілі канцэртную праграму. Людзі былі задаволеныя, бо разам і сьпявалі, і танчылі, кажа Саранчукоў. Быў гандаль сувэнірамі, падрыхтавалі гульні для дзетак, бо многія прыйшлі на сьвята сем’ямі з малымі дзецьмі. Валянтэры раздавалі бел-чырвона-белыя сьцягі, тэксты гімнаў, інфармацыю пра БНР. Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, сьвята ў Горадні з нагоды 100-й гадавіны незалежнасьці БНР было арганізавана людзьмі на народныя грошы, усё сьвята ад пачатку і да канца рабілі сябры грамадзкіх арганізацый, палітычных партый, валянтэры. Вадзім Саранчукоў падвёў галоўны вынік сьвяткаваньня: «Мы здолелі зрабіць народнае сьвята!».

7q1Ein37bJU

vSfhalx9KQY

3-oty_xNKeM

У Віцебску Дзень Волі адзначылі ўскладаньнем кветак. Тутэйшыя актывісты адмовіліся ад ідэі праводзіць мітынг у парку на ўскраіне, хоць улады яго і дазволілі. Замест гэтага вырашылі ўскласьці кветкі ў знакавых мясьцінах гораду.  А 15 гадзіне каля двух дзясяткаў віцяблян сабраліся каля помніка князю Альгерду, павіншавалі адно аднаго, сфатаграфаваліся на памяць і рушылі па вуліцы Суворава да помніка Ўладзімеру Караткевічу.

SAM_1100

SAM_1054

У Лідзе ў мясцовым гістарычна-мастацкім музеі адбылася імпрэза, прысвечаная 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Вечарыну вялі паэт Алесь Хітрун і дырэктарка музея Ганна Драп.

thumbs_IMG_0432

thumbs_IMG_0421

У Горках 100-гадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі наведваньнем магілы паўстанца Войцеха Дамарацкага. Ён загінуў у 1863 годзе, калі мястэчка захоплівалі каліноўцы. У дэндрапарк сельгасакадэміі прыйшлі два дзясяткі чалавек. Над магілаю разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і ўсклалі кветкі. Адзін з удзельнікаў урачыстасьці, актывіст руху «За свабоду» Андрэй Юркоў сказаў у гутарцы з карэспандэнтам Свабоды, што асабіста ён не чакае, каб на магілу паўстанца хадзілі калёнамі.

09CC9C68-30AC-4A3D-B3B9-AFDFFCB91E7E_w650_r0_s

У Пружанах адзначылі 100 гадоў БНР. Нягледзячы на тое, што ўлада зняла палову запланаванай праграмы і забараніла ўскладаць кветкі да помніка Рыгора Шырмы, кажа старшыня Пружанскага Таварыства беларускай мовы Тэрэса Жыгалава: “Мы сабраліся ля музычнай школы, пасля чаго пайшлі ў Палац культуры. Там у нас адбыўся канцэрт. Выступалі нашы паэты, чыталі свае вершы. Легіянеры Чырвонага крыжа заспявалі дзве беларускія песні. Была свая, пружанская група «Сцяг», якая заспявала на беларускай мове свае песні. Быў хлопчык-ілюзіяніст, які паказваў розныя фокусы”. Кветкі былі ўскладзены напярэдадні, а 25-га стаяў яшчэ адзін кошык з кветкамі ад невядомых прыхільнікаў беларускасці. Цікавосткай праграмы была выстава пра дзеячаў БНР. Выставу арганізаваў музей “Пружанскі палацык”.

20180325_162858

20180325_151236-1024x576

100-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці БНР адзначылі на Лепельшчыне. На аграсядзібе грамадскага актывіста Васіля Шкіндзера сабралася каля двух дзясяткаў чалавек.

dzen_voli_lepel_14-750x400

У Баранавічах дэмакратычная супольнасць адзначыла 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 12-й да 16-й гадзіны ў цэнтры горада ў Маладым парку прайшоў фэст. З 15 да 18 гадзін імпрэзы ладзіліся ў школе мастацтваў. Святы былі нешматлюдныя, але звярталі на сябе ўвагу гараджан бел-чырвона-белай сімволікай, песнямі і прамовамі. Выступілі гісторыкі Ігар Мельнікаў і Анатоль Сідарэвіч, а Алег Панамароў правёў віктарыну.

IMG_1674-833x400

Intex-press 23

Intex-press 18

У Магілёве ўлады адмовілі ў дазволе на правядзеньне вулічнай акцыі. Таму асноўныя святкаванні ў Магілёве адбыліся ў сьвяточныя выходныя 24-25 сакавіка ў больш сьціплым фармаце: у суботу 24 сакавіка прайшла экскурсія па мясцінах, звязаных з гісторыяй БНР, а ў нядзелю 25 сакавіка – урачысты канцэрт. Урачысты выступ адбыўся пры ўдзеле магілёўскага гурта «Lis» і музыкаў Юрася Несцярэнкі ды Андруся Такінданга.  У траўні ў Магілёве мае прайсці Міжнародны круглы стол, прысвечаны стагоддзю незалежнасці краінаў, што калісьці ўваходзілі ў склад Расейскай імперыі.

29744663_1783065618439974_5909148300354286999_o

У Гомелі ўлады тасама не пайшлі насустрач арганізатарам урачыстасьцяў і не далі дазволу на ўрачысты мітынг з нагоды стагодзьдзя БНР. Гомельская дэмакратычная грамадскасць адзначае ўгодкі абвяшчэння БНР у фармаце канцэрта. У арт-прасторы „Каўчэг” сабралася больш за 100 чалавек — магло прыйсці ў разы больш, але давялося абмежаваць удзел гараджан электроннай рэгістрацыяй.  А напярэдадні канцэрту патрыёты зладзілі экскурсію па гістарычных мясьцінах Гомеля. дзельнікі сабраліся ля помніка сярэднявечнаму багаслову Кірылу Тураўскаму ў цэнтры горада. Насупраць – гістарычны будынак гарадской думы, адкуль у снежні 1917 года накіравалася дэлегацыя на чале з гарадскім галавой Язэпам Бабарыкіным на Усебеларускі з’езд у Менск.

6

1-4

7

Адзначылі стагодзьдзе незалежнасьці БНР і фанаты футбольнага клюбу “Гомель”: у першым матчы чэмпіянату Беларусі на стадыёне ў Бабруйску яны вывесілі банэр, прысьвечаны гістсарычнай даце.

DZ2UEEBW0AAT0wY

DZnlJemWsAAxfCr

Не засталася ў баку ад сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР і тарсіда гарадзенскага клюбу “Нёман”: вось відэа, як фанаты “Нёмана” пасля матчу з “Віцебскам” (1: 1) у рамках стартавага тура чэмпіянату Беларусі наладзілі маляўнічы перфоманс у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Заўзятары разгарнулі вялізны плакат ў выглядзе Трэцяй устаўной граматы БНР, якая была прынятая 25 сакавіка 1918 года і ў якой кіраўнікі БНР абвясьцілі незалежнасьць рэспублікі.

 

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.