Партыя БНФ » Аналіз RAND: як расейская прапаганда працуе праз сацыяльныя медыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аналіз RAND: як расейская прапаганда працуе праз сацыяльныя медыі

Дададзена 17.04.2018 10:19:26 | 339 праглядаў

Буйнейшы амерыканскі дасьледчы цэнтр RAND Corporation апублікаваў дасьледваньне расейскага ўплыву ў сацыяльных сетках ва Ўсходняй Эўропе.

x1523540499624.jpg.pagespeed.ic.GOghwCn4NlУ тым ліку ў дакумэнце дасьледваная сытуацыя ў байнэце і выклікі, якія стаяць перад Рэспублікай Беларусь у сувязі з дамінаваньнем Расеі ў нацыянальнай інфармацыйнай прасторы нашай краіны.

Прадметам дасьледваньня былі наступныя пытаньні: Якая сфера дзейнасьці расійскіх прапагандысцкіх кампаній у сацыяльных медыя? Якія найважнейшыя захады могуць быць ужытыя для процідзеяньня гэтым кампаніям?

Адна з асноўных рэкамэндацыяў амерыканскіх аналітыкаў: Каб пасьпяхова процістаяць расейскаму інфармацыйнаму ўплыву, трэба забяспечыць альтэрнатыву расейскай інфармацыі шляхам пашырэньня і паляпшэньня мясцовага кантэнту.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў наступным чынам пракамэнтаваў высновы і рэкамэндацыі амерыканскіх дасьледчыкаў:

Спадзяюся, што з гэтым дакумэнтам уважліва азнаёмяцца людзі, якія цяпер  рыхтуюць папраўкі ў беларускі закон пра СМІ: ствараючы новыя і новыя абмежаваньні для беларускіх сайтаў і СМІ, гэтыя папраўкі, якія цяпер разглядаюцца ў парлямэнце, могуць зрабіць нашую краіну безабароннай перад замежнымі інфармацыйнымі атакамі. Наадварот, разьняволеньне і развіцьцё лакальных медыяў можа ўзмацніць пазіцыі Беларусі і будзе спрыяць інфармацыйнай бяспецы нашай краіны – сказаў Рыгор Кастусёў.

Спампаваць справаздачу па дасьледваньні можна на сайце RAND Corporation тут: https://www.rand.org/pubs/research_reports/RR2237.html

Дасьледчыкі RAND вывучылі зьмест рускамоўных публікацыяў у сацыяльных медыях рэгіёну краін былога Савецкага Саюза, які ўключае у сябе Эстонію, Латвію, Літву, Украіну і, у меньшай ступені, Малдову і Беларусь. У дадатак да выкарыстаньня фінансаванай дзяржавай шматмоўнай тэлевізійнай сеткі, якая працуе пад кантролем Крамля, прапагандысты падтрымліваюць навінавыя сайты і працуюць праз некалькі групаў падтрыманых Расеяй «арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці», праз якія рэалізуецца складаная кампанія ў сацыяльных медыя, які ўключае ў сябе навіновыя твіты, камэнтары на сайтах і форумах, працу троляў і ботаў, а таксама падробленыя хэштэгі ў Twitter. Нідзе гэтая пагроза не праявілася больш адчувальна, чым ва Ўкраіне, якая была полем бітвы для актыўнай прапаганды ад ўкраінскай рэвалюцыі 2014 года. Іншыя краіны рэгіёну глядзяць на дзеянні Расеі і анэксію Крыма і прызнаюць неабходнасьць зьвярнуць асаблівую ўвагу на прапагандысцкую кампанію ў Расеі.

Для правядзеньня гэтага даследаваньня, даследчыкі RAND выкарыстоўвалі зьмешаныя метады, у тым ліку пільны колькасны аналіз дадзеных сацыяльных сетак, каб зразумець маштабы расійскіх сацыяльных медыя-кампаніяў у спалучэньні з інтэрв’ю з рэгіянальнымі экспэртамі і экспэртамі ў галіне бясьпекі ЗША і Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, каб зразумець найважнейшыя захады для процідзеяньня гэтай пагрозе.

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.