Партыя БНФ » Сябры Моладзі БНФ гуртуюцца ў рэгіянальныя арганізацыйныя структуры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры Моладзі БНФ гуртуюцца ў рэгіянальныя арганізацыйныя структуры

Дададзена 26.04.2018 12:03:42 | 620 праглядаў

Моладзь БНФ распачала актывізацыю дзейнасці ў рэгіянальных арганізацыях. На дадзены момант рэгіянальныя суполкі былі адноўлены ў такіх гарадах, як Гомель, Магілёў, Віцебск, Барысаў, Жодзіна, Баранавічы, Берасце, Гародня і Маладэчна.

Варта адзначыць, што нашая моладзь у гэтых гарадах існавала ўжо даўно, аднак зараз Моладзь БНФ пачала афармляцца ў больш структурызаваную арганізацыю, пачалі стварацца новыя рэгіянальныя суполкі там, дзе ёсць магчымасць зрабіць гэта.

Актывісты кожнага горада самі абіралі прыярытэтныя віды дзейнасці для сябе ў адпаведнасці з тым, чым самі жадалі б займацца і што было б карысна і варта рабіць у іх рэгіёне. Напрыклад, сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі распачалі кампанію за будаўніцтва скейт-парка ў іх горадзе, Віцебскія і Магілёўскія актывісты адзначылі важным накірункам прапаганду і прасоўванне беларускай культуры сярод мясцовых маладзёнаў, а Гомельскія – адукацыйную працу з моладдзю.

“У цэлым, рэгіянальная моладзь вельмі станоўча ставіцца да стварэння мясцовых суполак Моладзі БНФ у іх гарадах, шмат хто выказваўся, што да гэтага там дзейнічала толькі БРСМ як адзіная моладзевых арганізацыя, і калі прыйшлі мы, для іх з’явілася прывабная альтэрнатыва. Адзінае, што пужае, гэта магчымыя рэпрэсіі, як штрафы ці праблемы на вучобе або на працы”, – паведамляе прэс-служба Моладзі БНФ.

Наогул, у планах Моладзі БНФ стварэнне арганізацый у 20 гарадах па Беларусі з працуючымі структурамі. Пасля чаго мы плануем атрымаць паўнавартасную рэгістрацыю, як моладзевае ГА. А калі гэтага не адбудзецца, то ўсё роўна нічога не перашкодзіць працаваць далей, бо Моладзь БНФ і так зараз з’яўляецца структурай ГА БНФ „Адраджэнне”.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.