Партыя БНФ » Пракуратура пераслала ў сьледчы камітэт скаргу на затрыманьні да 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пракуратура пераслала ў сьледчы камітэт скаргу на затрыманьні да 25 сакавіка

Дададзена 26.04.2018 10:42:12 | 256 праглядаў

Краўнік Вілейскай суполкі БНФ Аляксей Сюдак атрымаў з пракуратуры адказ на скаргу, якую ён падаў на дзеянні міліцыі 24 сакавіка, напярэдадні адзначэньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Аляксей Сюдак БНФНагадаем, што ў Вілейцы сьвяткавалі 100-годзьдзе незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 24 сакавіка кінапраглядам і сьвяточным канцэртам. Імпрэза прайшла без эксцэсаў, але пасьля яе заканчэньня міліцыянты безпадстаўна затрымалі кіраўніка вілейскай суполкі БНФ Аляксея Сюдака. Актывіст пасьпеў запусьціць жывую трансьляцыю сваяго затрыманьня на Фэйсбуку. Спаслаўшыся на загад начальства, міліцыянты дастаівлі актывіста ў РАУС, дзе яго пратрымалі дзьве гадзіны, пры гэтым аніякіх працэсуальных дзеяньняў не ажыцьцяўлялася, пратаколы не складаліся.

Абураны беззаконьнем з боку супрацоўнікаў Вілейскага РАУС актывіст напісаў скаргу ў Вілейскую міжраённую пракуратуру. У ёй Аляксей Сюдак адзначае адсутнасьць законных падставаў для сваяго затрыманьня, якое актывіст зьвязвае са сваёй пасадай кіраўніка суполкі апазыцыйнай партыі. Таксама Аляксей Сюдак адзначае, што  24 і 25 сакавіка былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС і іншыя грамадзка-палітычныя актывісты горада Вілейка – Малярчук У.А., Хаванскі П.М., Наркевіч А.І. Азначаныя адвольныя затрыманьні кіраўнік Вілейскай суполкі Партыі БНФ Аляксей Сюдак зьвязвае з намерам актывістаў прыняць удзел у акцыях па адзначэньні 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Менску.

Як вынікае з адказу пракуратуры, скарга перанакіраваная ў Вілейскі аддзел сьледчага камітэту згодна з парадкам, вызначаным артыкулам 174 крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Адказ з пракуратуры

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.