Партыя БНФ » Актывісты БНФ наведалі мэмарыялы адселеным праз Чарнобыль вёскам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ наведалі мэмарыялы адселеным праз Чарнобыль вёскам

Дададзена 26.04.2018 1:29:41 | 328 праглядаў

Напярэдадні 32-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дэлегацыя БНФ на чале са старшынём партыі Рыгорам Кастусёвым наведала зоны адсяленьня і зладзіла прыборку вакол камянёў, якімі пазначаныя адселеныя і пахаваныя праз радыяцыю вёскі.

Мерапрыемства распачалося ў Чэрыкаве каля манумента пакінутым праз радыяцыю вёскам – паведамляе рэгіянальны сайт 6tv.by. Тут адбылася хвіліна маўчаньня ды прагучаў жалобны Чарнобыльскі Звон, які быў прывезены з Менску і 26 красавіка традыцыйна будзе гучаць на акцыі «Чарнобыльскі шлях».  Удзельнікі прыбралі сьмецьце, пастаялі ў хвіліне маўчаньня пад гукі звону, запалілі лампаду і рушылі далей па намечаным маршруце.

Ватаздымак Сямёна Панізоўцава

Фатаздымак Сямёна Панізоўцава

Фронтаўцы добраўпарадкавалі знакі, якімі пазначаныя месцы, дзе раней знаходзіліся вёскі Вепрын, Чудзінава, Малінаўка Чэрыкаўскага раёну. Тут прыбралі сьмецьце, высеклі хмызьняк, аставілі запаленыя лампады. Таксама наведалі вёску Дубровіца Клімавіцкага раёну, дзе стаіць закінутая царква, але яшчэ жывуць людзі.

Вёска Ду́бравіца ў Клімавіцкім раёне на Магілёўшчыне — за трыста кілямэтраў ад Чарнобылю і менш як за дзесяць кілямэтраў ад мясьцінаў, якія трапілі ў зону абавязковага адсяленьня праз высокі ўзровень радыеактыўнага забруджаньня.  У 2016 годзе ўрад Беларусі вызначыў, што ў Дубравіцы ўзровень радыяцыйнага выпраменьваньня ўжо ня шкодзіць здароўю чалавека, і аднёс вёску да катэгорыі «зон пражываньня з пэрыядычным радыяцыйным кантролем» – паведамляе Радыё Свабода.

У 2010 годзе згодна з пастановай ураду Дубравіца трапляла ў «зону пражываньня з правам на адсяленьне». Праз шэсьць год узровень небясьпекі зьвёўся да «зоны пражываньня з пэрыядычным радыяцыйным кантролем».

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што бачыў у чарнобыльскай зоне нямала вёсак — і штораз яго ўражвае, як людзі там выжываюць.  «Ужо баліць ня тое, што зрабіў зь людзьмі Чарнобыль, а тое, што робіць разам зь ім цяпер беларуская ўлада», — тлумачыць сваю пазыцыю палітык. На яго думку, грошы, што выдзяляюцца на ліквідацыю наступстваў Чарнобыльскай АЭС, выдаткоўваюцца нерацыянальна. Вяртаньне зямель у севазварот, кажа ён, — непрадуманы крок, каб утоіць небясьпеку.  «Людзям не казалі праўды тады, як выбухнуў Чарнобыль, хаваюць праўду і цяпер, — лічыць Кастусёў. — На гэтых тэрыторыях нельга жыць праз радыяцыю. Для пераселеных людзей варта было ствараць нармальныя ўмовы для пражываньня, каб ім была праца, а іх кінулі на волю лёсу. Тыя ж, хто застаўся ў зоне, нават у пасёлках для перасяленцаў, забытыя. Яны нікому не патрэбныя».

У вандроўцы ўзялі ўдзел актывісты з Магілёву, Менску, Бялынічаў, Чэрыкава. Падобныя выязды дзеля ўпарадкаваньня мэмарыялам у чарнобыльскіх мясьцінах актывісты БНФ ладзяць рэгулярна цягам апошніх некалькіх гадоў напярэдадні гадавіны аварыі на ЧАЭС.

«Яно знешне можа і незаўважна, можа і не адчуваецца. Але давайце падумаем разам з вамі, колькі захворванняў узрастае! Нашыя дзеткі вось зараз нараджаюцца, у школу ходзяць, а ў войска хлопцаў прызваць – здаровых вельмі мала застаецца! Гэта і ёсць наступствы вось той чарнобыльскай трагедыі. І гэтая трагедыя будзе нам аукацца яшчэ вельмі доўга, не адзін дзясятак гадоў!» – адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары тэлеканалу Белсат падчас вандроўкі па чарнобыльскіх мясьцінах.

26 красівка ў Менску пройдзе традыцыйны Чарнобыльскі Шлях, прымеркаваны да 32-й гадавіны катастрофы. Збор удзельнікаў а 18-й гадзіне каля кінатэатру «Кастрычнік». Адтуль дэманстрацыя рушыць да чарнобыльскай капліцы на вуліцы Сурганава, дзе каля памятнага знаку “Ахвярам Чарнобыля” адбудзецца мітынг. Мерапрыемства санкцыянаванае Менгарвыканкамам.

Фатаздымкі Надзеі Брацілавай, Сямёна Панізоўцава і Юрыя Чавусава.

31337751_1909944139080573_3149999486709792768_o

31317880_1909943979080589_4587255406929117184_o

rbt

31344954_1909949672413353_744170871500832768_o

IMG_2049

31301733_1909943922413928_96085711265988608_n

IMG_2018

IMG_2054

IMG_2059

IMG_2065

IMG_2066

IMG_2080

IMG_2083

31353831_1909952402413080_8802539033679888384_o

31281375_1909949602413360_8926387873108721664_o

31286971_1909951969079790_119351351539924992_o

31328508_1909952545746399_6334973334492545024_o

IMG_2105

IMG_2112

btrhdr

31292732_1909950865746567_1973985523500318720_o

IMG_2175

btr

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.