Партыя БНФ » У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2018: агляд рэпартажаў СМІ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2018: агляд рэпартажаў СМІ

Дададзена 27.04.2018 12:06:16 | 1,467 праглядаў

26 красавіка ў Менску адбылася традыцыйная дэманстрацыя Чарнобыльскі Шлях, прымеркаваная да 32-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Заяўнікам акцыі высутпіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама прадстаўнікі аргкамітэту БХД, БСДП (Грамады), АГП, ПАГА “Рух “За Свабоду”, Беларускай партыі “Зялёныя”, руху салідарнасьці “Разам”. Сёлета Чарнобыльскі Шлях дваццаць дзевяты раз крочыў па вуліцах беларускай сталіцы.

Акцыя сабрала больш за 600 удзельнікаў. Яны прайшлі ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбыўся мітынг.

Выступілі берасьцейскі актывіст Аляксандр Кабанаў, які распавёў пра змаганьне берасьцейцаў супраць паудовы акумулятарнага заводу, эколяг Таццяна Новікава, ліквідатар Іван Віктоўскі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і іншыя.

«Я 2 дні таму быў у чарнобыльскай зоне. Я сёлета пабачыў тыя вёскі, якія плянавалася зьнесьці, ліквідаваць, але там яшчэ жывуць людзі да гэтай пары. Жывуць людзі, гадуюць дзетак, ядуць прадукцыю, якую выхоўваюць на сваёй забруджанай зямлі. Я зразумеў, што для беларускіх уладаў гэтых людзей ужо проста няма. Як гэтыя людзі выжываюць, ім усё роўна», — заявіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Павел Севярынец назваў канкрэтныя даты правядзеньня акцый супраць АЭС у межах кампаніі “Астравецкі Шлях”. У кожны 26-ы дзень наступнага месяца будуць праводзіцца антыядзерныя мерапрыемствы. Расклад такі: па чарзе Заслаўе, Радашкавічы, Маладзечна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны і, нарэшце, Астравец.

Акцыя скончылася хвілінай маўчаньня па ахвяраз аварыі і калектыўным выкананьнем гімну “Магутны Божа”. Пасьля яе завяршэньня ўдзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля памятнага знаку ахвярам Чарнобыля.

Газэта “Наша ніва” вяла тэкставую трансляцыю з акцыі, аздобленую фатаздымкамі:

Наша Ніва 0

… а таксама журналісты “Нашай Нівы” цягам акцыі вялі відэатрансляцыю:

Цягам двух з паловай гадзін жывую відэатрансляцыю з дэманстрацыі і мітынгу вяла беларуская служба Радыё Свабода:

Тэкставы рэпартаж Радыё Свабода з акцыі можна прачытаць тут, а з фотагалерэю можна пабачыць тут.

Свабода 4

Відэа і тэкставую трансляцыю ў жывым этэры з акцыі трансляваў буйнейшы беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY:

В Минске прошли разрешенный властями "Чернобыльский шлях"

Вялікі фотарэпартаж з акцыі падрыхтавала газэта “Новы час”:

 Мінск: Чарнобыльскі шлях 2018 (фота)

Але ў тэкставым рэпартажы журналіст газэты “Новы час” Сяргей Пульша разважае пра прычыны адноснай нешматлюднасьці традыцыйнага Чарнобыльскага Шляху.

Інфармацыйная агенцыя БелаПАН праз сайт naviny.by традыцыйна вяла тэкставую трансляцыю з акцыі, аздобленую шматлікімі фатаздымкамі:

«Чернобыльский шлях-2018». Онлайн-репортаж

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў БелаПАН, што цяперашні «Чарнобыльскі шлях» адрозніваецца ад ранейшых шырокім колам экалагічных тэмаў: акрамя стварэньня БелАЭС гэта праблемы з будаўніцтвам шкодных вытворчасьцяў у Сьветлагорску і Берасьці:

«У Сьветлагорску кітайцы пабудавалі завод, пачалі яго наладжваць, пацкавалі людзей і зьехалі адзначаць кітайскі Новы год – сьвяткуюць да гэтага часу, – сказаў Кастусёў. – Мясцовыя і цэнтральная ўлады не ведаюць, што рабіць з гэтым заводам. У Берасьці – праблема будаўніцтва акумулятарнага завода, тэма якога гучыць пастаянна. Гэтая праблема, ад якой залежыць здароўе нашых грамадзян. Але Астравец – гэта праблема не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, і ў першую чаргу Эўропы » – сказаў Рыгор Кастусёў.

Па словах палітыка, улады замоўчваюць шматлікія праблемы з будаўніцтвам БелАЭС, ствараючы яе па небяспечным праекце. «Усе гэтыя пытанні мы хочам сёньня ахапіць, прыняць рэзалюцыі па іх», – сказаў Кастусёў.

Таксама Белапан публікуе агляд твараў удзельнікаў Чарнобыльскага Шляху-2018:

SViTJms9RlQ

Рэпартаж газэты “Камсамольская праўда”

wx1080

Інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць” зрабіла агляд найбольш злабадзённых плякатаў і транспарантаў, якімі традыцыйна быў багаты Чарнобыльскі Шлях:

«Заморозить строительство шикарных Дроздов»: 10 злободневных плакатов Чернобыльского шляха

“Салідарнасьць” таксама вяла тэкставы анлайн з акцыі, а таксама зрабіла агляд Чарнобыльскага Шляху ў тварах, асобах, жэстах:

ak1

Рэпартаж сайта “Беларуская праўда” з дэманстрацыі і мітынгу, лепшыя фатаздымкі:

8

Рэпартаж Беларускага Радыё Рацыя з Чарнобыльскага Шляху-2018

Фотарэпартаж Радыё Рацыя можна пабачыць тут:

2018-04-27_viltouskaja_charnobylski_shliah_fota32

Цягам акцыі наўпроставую відэатрансляцыю можна было глядзець на тэлеканале Белсат:

Эўрарадыё вяло тэкставую трансляцыю з шэсьця, а таксама зрабіла падборку плякатаў, якія трымалі ўдзельнікі акцыі:

zfoIIyAUBqMDBRlHkvPzNA-article

Беларускі інфармацыйны партал “Крыніца” робіць акцэнт на шырокім ўдзеле сьвятароў хрысціянскіх канфэсіяў у сёлетнім Чарнобыльскім Шляху: ля чарнобыльскай капліцы адбыўся мітынг-малітва, у якім узялі ўдзел два беларускія святары – афіцыйны прадстаўнік Каталіцкага Касцёла, ксёндз-канонік Францішак Рудзь, пробашч сталічнай парафіі Маці Божай Будслаўскай, і іераманах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай (Народнай) Царквы Вікенцій (Кавалькоў).

DbuTcU5XkAURVwu

Назіральнікі БХК і праваабарончага цэнтру “Вясна” ажыцьцяўлялі маніторынг масавага мерапрыемства, паводле якога была падрыхтаваная справаздача з рэкамендацыямі ўладам, праваахоўным органам, арганізатарам акцыі, а таксама суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы, якім прапанавана ніцыяваць зьмены ў заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

DbxfxUpUwAA06cU

Агляды медыйнага асьвятленьня Чарнобыльскага шляху ў папярэднія гады:

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2017: агляд рэпартажаў СМІ

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2016: агляд рэпартажаў СМІ

Чарнобыльскі шлях-2015: агляд рэпартажаў СМІ

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2014: агляд рэпартажаў СМІ

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.