Партыя БНФ » Барысаўская Моладзь БНФ зладзіла талаку ў «барысаўскіх Курапатах»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Барысаўская Моладзь БНФ зладзіла талаку ў «барысаўскіх Курапатах»

Дададзена 30.04.2018 7:54:17 | 236 праглядаў

Сёньня, 30 красавіка, актывісты барысаўскай Моладзі БНФ выйшлі на прыборку барысаўскіх «Батарэй», дзе ў 30-я гады былі растраляныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Але на сёньня «большасьць маладых людзей ня ведае ані пра антысавецкі рух, ані пра тыя злачынствы, якія зрабілі камуністы ў нашым горадзе», кажа ўдзельнік талакі, намеснік старшыні Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.

Дабраўпардкаваньне — гэта толькі пачатак. У плянах актывістаў — шэраг мерапрыемстваў і захадаў для прыцягненьня ўвагі да гэтага месца.

«Застаецца фактам: масавыя растрэлы мірных жыхароў у Барысаве былі, і трэба, каб быў помнік, месца, куды людзі маглі бы прыйсьці, ускласьці кветкі, аддаць даніну памяці. Раней на гэтым месцы былі крыжы, але, на жаль, мясцовыя ўлады спілавалі іх яшчэ ў 2008 годзе. Нашыя прыборкі мы будзем працягваць цягам ўсяго лета, таксама ў плянах запрасіць гісторыкаў, якія б маглі распавесьці для маладых людзей гісторыю і пра барысаўскі галодны бунт, і пра Юрку Моніча, і пра масавыя растрэлы ўдзельнікаў тых падзеяў, магчыма, зрабіць экскурсію. Таксама распачнем выпуск улётак пра тыя падзеі, каб барысаўчане маглі даведацца пра гэта», — кажа ўдзельнік талакі Аляксей Руды.

Пасля запланаваных мерапрыемстваў маладыя людзі плянуюць дамовіцца з мясцовымі ўладамі, каб на барысаўскіх батарэях афіцыйна ўсталяваць крыжы памяці ці мемарыяльны знак.

bum5kfwx1vm-jznkb

joypylcxq-c-fwos7

joypylcxq-c-fwos7

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.