Партыя БНФ » Сябры БНФ са Слоніму ўзялі ўдзел у мітынгу супраць Дэкрэту №1
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры БНФ са Слоніму ўзялі ўдзел у мітынгу супраць Дэкрэту №1

Дададзена 01.05.2018 7:36:52 | 185 праглядаў

1 траўня дэлегацыя дэмакратычнай грамадзкасьці Слоніму з ўдзелам групы сябраў БНФ на чале са старшынём слонімскай суполкі БНФ “Адраджэньне”, сябрам Сойму Паўлам Севасьцянам узяла ўдзел у мітынгу супраць дэкрэту №1, які быў арганізаваны ў Менску незалежнымі прафсаюзамі.

У Беларусі неабходна адмяніць дэкрэты № 1 ад 25 студзеня 2018 года аб спрыянні занятасці насельніцтва, № 29 ад 26 лiпеня 1999 года аб працоўных кантрактах і № 5 ад 15 снежня 2014 года аб узмацненні патрабаванняў да кіраўнікоў і работнікаў. Пра гэта заявіў старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч на мітынгу, арганізаваным 1 траўня у Менску Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.  Фядыніч заклікаў улады павысіць памер дапамогі па беспрацоўі да 70% сярэдняй заработнай платы. „Калі не выконваюцца эканамічныя патрабаванні, рана ці позна яны ператвараюцца ў палітычныя, — адзначыў прафлідар. — Цяпер на кухнях пасля трэцяга тоста кажуць не пра каханне, а пра палітыку”.

Па словах сябры БНФ Віктара Марчыка, сябры згуртавання спакойна даехалі да Менску і вярнуліся назад у Слонім: “Нас ніхто, як на 25 Сакавіка, не затрымліваў і ўсё абыйшлося добра. На мітынгу ў Кіеўскім скверы мы ярка прадставілі свой горад і разам з усімі прысутнымі далучыліся да мітынгу і патрабаванняў адмяніць Дэкрэт № 1 і прыняць новы эканамічны курс дзяржавы, каб палепшыць жыццё нашых людзей”, – адзначыў Віктар Марчык.

У Мінску 1 траўня прайшоў дазволены Менгарвыканкам мітынг у абарону правоў працоўных і супраць дэкрэту “Аб садзейнічаньні занятасці насельніцтва”. У мітынгу ўзялі ўдзел блізу ста чалавек.

Падчас мерапрыемства некалькі чалавек, якія называюць сабе “анархістамі”, запалілі фаеры і расцягнулі расцяжку. Прысутныя супрацоўнікі міліцыі адразу ж папярэдзілі пра адказнасць у выглядзе арт 23.34 КаАП РБ, – паведамляе control_by. Іх таксама папярэдзілі арганітзатары мітынгу і забаранілі выступаць.

4

2

1

3

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.