Партыя БНФ » Намесьніка старшыні БНФ Юрыя Лукашэвіча не выпусьцілі ва Украіну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьніка старшыні БНФ Юрыя Лукашэвіча не выпусьцілі ва Украіну

Дададзена 03.05.2018 7:49:01 | 204 праглядаў

Раніцай 3 траўня беларускія памежнікі зьнялі з цягніка Менск-Кіеў намесьніка старшыні Партыі БНФ Юрыя Лукашэвіча.

Палітык накіроўваўся у Кіеў на беларуска-украінскую канфэрэнцыю “Новае лідэрства для Усходняй Эўропы“, якая арганізуецца Эўрапэйскім рухам Украіны і кіеўскім прадстаўніцтвам нямецкага Фонду Конрада Адэнаўэра.

Сёньня раніцай пры пашпартным кантролі ў цягніку Мінск-Кіеў памежнікі заявілі Юрыю Лукашэвічу, што яму забаронены выезд за межы Беларусі. Палітыка вымусілі сыйсьці з цягніка, паставіўшы ў пашпарт штамп “У выездзе адмоўлена”. Афіцыйна тлумачыць падставы адмовы ў выездзе памежнікі адмовіліся, але пры гэтым адзначыўшы, што Юрась Лукашэвіч мае “нейкія праблемы з Белдзяржуніверсітэтам”.

Нагадаем, што ўвесну 2017 года Юрый Лукашэвіч, на той час лідэр Моладзі БНФ і студэнт гістарычнага факультэта Белдзяржунівэрсітэта, быў адлічаны з гістарычнага факультэта БДУ. Адміністрацыі не спадабалася, што хлопец браў удзел у абароне Курапатаў: яму вынесьлі дзьве вымовы і на падставе гэтага развіталіся. Тады актывіст судзіўся за аднаўленне, але ў судзе яму адмовілі ў магчымасці вярнуцца на факультэт.

Цяперашнюю забарону на выезд з Беларусі Юрый Лукашэвіч зьвязвае са сваёй новай спробай аднавіць судовыя слуханьні пра незаконнае адлічэньне з Белдзяржунівэрсітэту:

31913949_380887002380738_1655456549667078144_n - копія“У пачатку красавіка я паспрабаваў аднавіць судовы перагляд маяго мінулагодняга адлічэньня з БДУ. Я падазраю, што менавіта гэтая нашая спроба сталася падставай для таго каб адміністрацыя ўнівэрсітэту выставіла супраць мяне нейкія новыя прэтэнзіі, пра зьмест якіх мне пакуль нічога не вядома. Так ужо было ўлетку мінулага года, пры маёй першай спробе абскардзіць незаконнае адлічэньне: тады толькі ў судовым працэсе высьветлілася, што ў БДУ было дасланае судовае рашэнне пра арышт мяне на 15 сутак за ўдзел у абароне Курапатаў – я нават не ведаў да таго пра такі прысуд. Не выключаю, шо і гэтым разам праваахоўныя органы і адміністрацыя ўніверсітэта, працуючы ў зьвязцы, вынайшлі супраць мяне нейкія новыя прэтэнзіі” – сказаў Юрась Лукашэвіч.

Адмовы ў выездзе актывістаў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама журналістаў, у мінулыя гады з’яўляліся сродкам уціску на беларускую грамадзянскую супольнасьць і прадметам крытыкі з боку міжнародных праваабарончых арганізацыяў.

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.