Партыя БНФ » Міліцыя “выбачаецца” перад актывістамі, якіх не пусьцілі ў Менск на Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міліцыя “выбачаецца” перад актывістамі, якіх не пусьцілі ў Менск на Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка

Дададзена 05.05.2018 12:44:58 | 496 праглядаў

25 сакавіка, калі ў Менску рыхтаваліся да маштабнага Сьвяа Незалежнасьці, у рэгіёнах улады стваралі перашкоды грамадзянам, якія намагаліся наведаць гэтае мерапрыемства, нягледзячы на атрыманы на яго правядзеньне дазвол.

Так, 25 сакавіка па дарозе на Менск на тэрыторыі Карэліцкага раёна была спыненая супрацоўнікамі Карэліцкага РАУС адна са слонімскіх маршрутак, у якой старышня мясцовай суполкі БНФ Павал Севасьцян і яшчэ некалькі дэмакратычных актывістаў ехалі на святкаваньне 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Маршрутку з пасажырамі на Менск затрымалі на некалькі гадзінаў у Карэлічах, а потым адпусцілі. Так слонімцы не змаглі трапіць своечасова ў Менск, а таксама на святкаваньне. Яны перакананыя, што затрыманьне адбылася, каб перашкодзіць ім паўдзельнічаць у мітынгу ля опэрнага тэатру.

Нядаўна слонімцы Павел Севасцьян і Алесь Масюк атрымалі адказы з міліцыі за подпісам начальніка Карэліцкага РАУС Валерыя Салаўёва.

Гэты адказ спадара Салаўёва пракаментаваў Алесь Масюк: ”Міліцыя парушыла закон аб звароце грамадзян, бо адказ нам далі больш чым праз месяц з моманту напісання скаргі. Калі маршрутку спынілі на трасе Берасце-Менск, пасля праверкі дакументаў кіроўца аб’явіў, што трэба праехаць для невялічкай праверкі дакументаў на перавозку пасажыраў у Карэліцкі РАУС. Размовы пра тое, што кіроўца, магчыма, выпіўшы, не было. Бо калі б такое было, тады міліцыя не дазволіла кіроўцу сесці за руль і ехаць з пасажырамі ў Карэлічы. Таксама кіроўцу павезлі б не ў РАУС, а ў лякарню, каб праверыць кроў на ўтрыманне алкаголю. Маршрутка аднаначна была затрымана без усялякіх законных падстаў. Прычыну затрымання міліцыя выдумала на хаду. Галоўная задача міліцыі была – затрымаць на пэўны час маршрутку.

Пры неабходнасці ўсе праверкі можна было хутка правесці на месцы, дзе была спынена маршрутка, а не ехаць у Карэліцкі РАУС, каб там трымаць людзей без тлумачэння прычын амаль тры гадзіны. Карацей кажучы, адказ начальніка Карэліцкага РАУС – гэта прыдуманая казка ад Карэліцкага РАУС.

Фотаздымкі з затрымання 25 сакавіка 2018 года

Беларускае Радыё Рацыя, Карэлічы-Слонім

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.