Партыя БНФ » У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода «Нёман»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода «Нёман»

Дададзена 10.05.2018 11:19:50 | 327 праглядаў

Шклозаводу „Нёман” у Бярозаўцы, Лідскага раёна, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Аднак у горадзе да гэтага часу няма помніка заснавальніку завода – Юліусу Столе, які адыграў найвялікшую ролю ў станаўленні і развіцці горада.

Таму мясцовыя актывісты вырашылі ўзяць справу ў свае рукі і паставіць у горадзе помнік чалавеку, дзякуючы якому горад фактычна і паўстаў.

Як расказвае актывіст Партыі БНФ з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, шкляная кампанія Юліуса Столе была вядомая ў свеце:

— Пад яго кіраўніцтвам завод стаў вядомы на ўвесь свет: і ў Еўропе, і, нават, у Амерыцы ды Канадзе. Архіўныя крыніцы сцвярджаюць, што быў падараваны персідскаму шаху крыштальны ложак, выраблены ў Бярозаўцы, да таго ж там была адмыслова створана крыштальная ваза для сэрца Пілсудскага.

На платформе talaka.org адбываецца збор сродкаў, ёсць і першы праект помніка ад ініцыятыўнай групы. Як кажа кіраўнік раённай суполкі БНФ Сяргей Пантус, пакуль яшчэ рана казаць пра тое, дзе і кім будзе вырабляцца помнік:

— Наша ініцыятыўная група пойдзе да канца. Помнік будзе ў тым ці іншым выглядзе. У нас вялікія спадзяванні і перспектывы на тое, што будзе менавіта, магчыма з невялікімі змяненнямі, той праект, якія зрабілі мы. Хто будзе вырабляць вырашыцца пазней. Будзем шукаць і глядзець ужо па выніку збору сродкаў.

Актывісты плануюць, што помнік Юліусу Столе ўсталююць у гарадскім парку Бярозаўкі блізу шклозавода “Нёман”. Тым больш, што ў самым парку месціцца музычная школа – гэта была сядзіба сына Юліуса Столе – Фелікса.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.