Партыя БНФ » Гарадзенцы зьбіраюць подпісы за дэмантаж помніка Леніну ў Гародні
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенцы зьбіраюць подпісы за дэмантаж помніка Леніну ў Гародні

Дададзена 11.05.2018 6:44:52 | 234 праглядаў

Больш за 30 год таму ў 1987 годе ў Гародні за другімі Саветамі на плошчы з’явіўся помнік Леніну. Помнік быў створаны скульптарам Заірам Азгурам. Што цяпер рабіць з гэым помнікам?

У 2018 годзе гарадзенцы на сайце Petitions.by збіраюць подпісы за дэмантаж гэтага помніка.Паставіць свой подпіс за дэмантаж можна тут: https://petitions.by/petitions/1491

Намесьнік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай фронтаўскай арганізацыі Вадзім Саранчукоў кажа, што падтрымлівае гэту петыцыю:

Вадзім Саранчукоў 2016– Гэтаму помніку не месца не проста на цэнтральнай плошчы горада, а ўвогуле ў беларускіх гарадах. Гэта чалавек, які наўпрост не звязаны ні з горадам, ні з краінай. Чалавек, з чыёй дзейнасцю звязана столькі негатыву, проста не мае права стаяць на цэнтральнай плошчы. Безумоўна, напэўна ўзарваць гэты помнік не самы правільны варыянт. Я абсалютна падтрымліваю петыцыю з патрабаваннем дэмантажу помніка. Магчыма найлепшым варыянтам было б тое, як зрабілі нашыя суседзі літоўцы, калі падчас дэкамунізацыі, якая проста неабходная для Беларусі, усе помнікі былі звезеныя ў адзін парк.

Жыхары Гародні падчас вулічнага апытання выказалі розныя думкі наконт гэтага помніка:

– Даўно пара дэмантаваць. Тым больш стаіць на гістарычным месцы. Лепш Тызенгаузу паставілі б вялікі помнік.

– Маё асабістае меркаванне, яго трэба пакінуць. Гэта частка нашай гісторыі, частка нашага жыцця. Ён павінен застацца на сваім месцы.

– Давайце тады дэмантаваць усе гістарычныя помнікі.

– Я думаю, што можна дэмантаваць, і паставіць замест старога сімвалу нешта новае. Напрыклад, помнік Кастусю Каліноўскаму.

Ужо сабрана больш за пяць соцень подпісаў і апроч подпісаў на сайце гарадзенскія актывісты будуць збіраць і папяровыя подпісы на вуліцах гораду.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.