Партыя БНФ » Дэлегацыя БНФ наведала адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэлегацыя БНФ наведала адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку

Дададзена 13.05.2018 9:35:56 | 417 праглядаў

12 траўня а 12-ай гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касцюшку.

32359612_600395353669569_6752782959863922688_nЗбор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі. – паведамляе Радыё Свабода.

Помнік быў адліты ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Сотні людзей зьехаліся на ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку на ягонай радзіме ў Косаве. У адрозьненьне ад штогадовых ушанаваньняў Касьцюшкі ў дзень яго народзінаў, сёньня на ўрачыстасьцях было шмат нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў, былі і цяперашнія дзяржаўныя сьцягі.

Дэлегацыя БНФ1​На ўрачыстасьць прыехалі дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, Расеі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, стваральнікі помніка і госьці з многіх гарадоў. Дэлегацыю сябраў Сойму Партыі БНФ на ўрачыстасьцях узначаліў старшыня партыі Рыгор Кастусёў, да фронтаўцаў далучылася і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцьці прыехалі прадстаўнікі польскай, украінскай, амерыканскай, расійскай амбасадаў, Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства замежных справаў, старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Івацэвіцкай выбарчай акрузе Анатоль Ткачук, старшыні фондаў і аб’яднаньняў імя Касцюшкі, намесьнік старшыні аб’яднаньня беларусаў у Швейцарыі Алесь Сапега.

Кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандар Грыцук падкрэсьліў важнасьць помніка для розных людзей незалежна ад іхных перакананьняў.

«Сёньня мы лічым, што зь перажытага мінулага нам трэба браць тое, што можа зрабіць нас лепшымі, што можа быць нам прыкладам. Асоба Касьцюшкі — гэта прыклад адданасьці сваёй Радзіме, сьвятой любові да роднай зямлі. Ёсьць рэчы, якія сваёй сілай і значнасьцю могуць аб’яднаць нас усіх — такіх розных у сваіх думках і перакананьнях», — сказаў Аляксандар Грыцук.

Ініцыятар збору сродкаў на помнік Глеб Лабадзенка ў сваёй прамове падкрэсьліў, што яго адкрыцьцё ёсьць добрым прыкладам «прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцтва».

«Таму, хоць гэты помнік народны, важна разумець, што яго паставіла Рэспубліка Беларусь. Гэты помнік хацелі ўсе, прыйшоў яго час», — сказаў Глеб Лабадзенка.

Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Нарадзіўся 4 лютага 1746 году, памёр 15 кастрычніка 1817 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце беларусаў.

Помнікі яму стаяць у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Бостане, Вашынгтоне, Дэтройце. Усяго па ўсім сьвеце — болей за 200 вялікіх і малых формаў. У ягоны гонар названыя самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў на Алясцы, акруга ў штаце Індыяна, політэхнічны ўнівэрсытэт у Кракаве, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, паркі розных краінаў сьвету.

btr

Белсат 15

Белсат 18

Будзьма 8

Белапан 2

Будзьма 5

btr

btr

A-r-Z-s-s-U-_I-g-_-_a-S-s-O-T-_09

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.