Партыя БНФ » Журналіста будуць судзіць за інтэрвію з намесьнікам старшыні Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Журналіста будуць судзіць за інтэрвію з намесьнікам старшыні Партыі БНФ

Дададзена 14.05.2018 12:02:03 | 218 праглядаў

Сёньня а 14-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Гародні адбудзецца судовы разгляд па справе журналіста Паўла Мажэйкі, якога абвінавачваюць у адміністратыўным правапарушэньні на падставе інтэрвію з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым, што адбылося ў часе сьвяткаваньняў стагодзьдзя БНР у Гародні.

Незалежны журналіст, вядоўца тэлеканана Белсат, атрымаў копію пратаколу, які на яго склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гародні. Міліцыянты абвінавачваюць журналіста ў тым, што 25 сакавіка 2018 года, знаходзячыся ў Каложскім парку Гародні, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі, ён браў інтэрвію ў прамым этэры на сайце польскага тэлеканалу “Белсат”, у прысутнага на мерапрыемстве Саранчукова В.В. і змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання Белсат з мэтай далейшага распаўсюджання, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаП РБ”.

Павал Мажэйка з пратаколам не згодны і лічыць гэтую паперу чарговай «дэманстрацыяй»:

EC63D440-D5D9-45F6-A0F0-6B49C96A94C0_w1023_r1_s— Сутнасць прэтэнзій, якія былі прад’яўлены мне міліцыянтамі, мне насамрэч незразумелыя. А калі яны мне незразумелыя, дык я лічу, што гэтыя дзеянні, гэты пратакол, гэты судовы працэс, што будзе, — гэта хутчэй за ўсё дэманстрацыя. Дэманстрацыя таго, што: шаноўныя незалежныя журналісты і гарадзенцы актывісты розных арганізацый, калі ўлады вам дазволілі гэтае мерапрыемства, гэта значыць, што яны дазволілі толькі таму, што гэта было ўладзе патрэбна, і толькі ў той форме.

Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч лічыць, што журналіста Мажэйку будуць караць таксама і за яго актыўную грамадскую пазіцыю:

— Цягам года на журналістаў у Гародні не складаліся пратаколы за працу на замежныя сродкі масавай інфармацыі, за працу без акрэдытацыі. Іншыя рэгіёны вырваліся наперад, хоць, калі прыгадаць гісторыю, дык менавіта з Гародні ўсё пачыналася. За апошні час такіх спраў было ў Гародні мала і, відаць, нехта палічыў, што трэба выправіць статыстыку. На Мажэйку быў складзены аналагічны пратакол і ён засуджаны да штрафу года таму, за такі ж стрым з 25 сакавіка. І зараз нехта палічыў, што трэба працягваць пераслед гэтага вядомага журналіста, грамадскага актывіста. Магчыма да гэтага спрычынілася і тое, што Павал Мажэйка мае яшчэ і актыўную грамадскую пазіцыю.

Судовы працэс над журналістам Паўлам Мажэйкам пачнецца 14 траўня а 14-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Гародні – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.