Партыя БНФ » У Лідзе сябры БНФ правялі акцыю салідарнасьці з прафсаюзам РЭП
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзе сябры БНФ правялі акцыю салідарнасьці з прафсаюзам РЭП

Дададзена 24.05.2018 12:36:51 | 649 праглядаў

У Лідзе прайшла акцыя салідарнасці з Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, якія абвінавачваюцца па крымінальнай справе незалежнага прафсаюза РЭП.

komlik_fiadynichНагадаем, што 8 траўня лідэрам Беларускага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было прад’яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ).

Пра акцыю салідарнасці з лідарамі прафзвяза РЭП «Радыё Рацыя» апавялі арганізатары пікету, сябры РЭПа і адначасова актывісты мясцовай суполкі Партыі БНФ у Лідзе Уладзімір Круцікаў і Сяргей Сідарэнка:

– Зразумела, што гэты ўвесь працэс палітычны. Ніякіх асаблівых парушэнняў у іх не было. Проста яны ў свой час вывелі шмат людзей і гэта напалохала ўладу. Манаполія ўлады на грамадскі рух страчваецца. У нас ёсць БРСМ, ёсць нейкія пенсіянеры, нейкі звяз жанчынаў і ўсё астатняе, якіх разам трымае ў сваіх руках Лукашэнка.

Лукашэнка ўбачыў, што ёсць людзі, якія вядуць сябе самастойна, і таму пастанавіў асноўных кіраўнікоў пад нож.

Сябры прафзвяза РЭП з Ліды і мясцовыя апазіцыянеры падрыхтавалі да 8-га чэрвеня супольную заяву салідарнасці з прафзвязнымі лідарамі, дзе рэпрэсіі і іхні крымінальны пераслед названыя «актамі беззаконня, запалохвання і гвалту».

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Лідэрам прафсаюза РЭП падалі месяц на азнаямленне з матэрыяламі справы, пасля чаго крымінальная справа будзе накіравана ў суд.

Акцыі салідарнасьці з абвінавачанымі праводзяцца і ў іншых гарадах краіны – гарадзенскія актывісты чакаюць рашэння ад уладаў горада па пададзенай заяўцы на пікет, таксама вядома, што на пададзены заяўкі на правядзенне акцый пратэсту ў Менску – у трох месцах, Гомелі, Калінкавічах, Светлагорску, Рэчыцы, Ветцы, Брэсце, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску, Круглым, Слоніме і Наваполацку.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.