Партыя БНФ » Магілёўская арганізацыя БНФ выступіла ў абарону журналістаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Магілёўская арганізацыя БНФ выступіла ў абарону журналістаў

Дададзена 26.05.2018 10:17:08 | 744 праглядаў

Старшыня Маілёўскай абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка зрабіў заяву з нагоды перасьледу карэспандэнтаў тэлеканалу Белсат на Магілёўшчыне.

Нагодай для заявы стаў ціск на незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова, якіх апыталі ў Ленінскім РАУСе Магілёва і ў дачыненьні да якіх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі медыяў.

21 траўня Аліну Скрабунову ў пад’езьдзе яе дома затрымалі два «чалавекі ў цывільным» і без тлумачэньня, як сьцьвярджае журналістка, гвалтам зацягнулі ў машыну і завезьлі ў Ленінскі аддзел міліцыі, дзе ўручылі позву зьявіцца ў гэты ж аддзел.

Фрылансераў вінавацяць у супрацоўніцтве з «Белсатам». На думку міліцыянтаў, Глушкоў і Скрабунова вырабілі і перадалі «Белсату» два сюжэты.

Віталь Макаранка 2016

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка

Ад сабе асабіста, і ад імя ўсёй абласной арганізацыі БНФ выказваю падтрымку і спачуваньне магілёўскім журналістам Аліне Скрабуновай і Яўгену Глушкову. У гэта цяжка паверыць, але ў цэнтры Эўропы, у 21-м стагодзьдзі журналістаў выкрадаюць і пераследуюць толькі за тое, што яны – журналісты і займаюцца сваёй прафэсійнай дзейнасьцю. Гэта ганьба не толькі існуючыму рэжыму, які без рэпрэсій да СМІ не існаваў практычна ніколі, а й нашаму грамадзтву, якое “сьпіць” і дазваляе гэткае, якое выхавала тых, хто не зьвяртаючы ўвагу на закон, парушае асноўныя прынцыпы існаваньня прававой цывілізаванай дзяржавы. Гэта ганьба і для “Эўропы”, якая старанна робіць выгляд, што дыктатар стаў “траваядным” пад уплывам дыялогу, і пакідае беспакаранымі шматлікія выпадкі парушэньняў правоў чалавека. Заклікаю ўсю дэмакратычную супольнасьць праявіць салідарнасьць з журналістамі і выказаць свой рашучы пратэст супраць рэпрэсій. Бо сёння выкрадаюць Аліну, а заўтра дабяруцца да кожнага з нас.

Рукі прэч ад магілёўскіх журналістаў!

- гаворыцца ў заяве старшыні Магілёўскай арганізацыі БНФ Віталя Макаранкі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.