Партыя БНФ » За паўгады вядомасьць Партыі БНФ у грамадзтве падвысілася ўдвая
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


За паўгады вядомасьць Партыі БНФ у грамадзтве падвысілася ўдвая

Дададзена 27.05.2018 6:49:28 | 775 праглядаў

За паўгады пасьля абраньня Рыгора Кастусёва кіраўніком Партыі БНФ індэкс вядомасьці палітычнай партыі сярод беларусаў падвысіўся ў два разы

Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялагічнага апытаньня, праведзенага службай Gallup / Baltic Surveys Ltd ў красавіку 2018 года ў параўнаньні з дадзенымі апытаньняў, якія праводзіліся гэтай агенцыяй ў 2017 годзе.

Паводле дадзеных сацыёлагаў, індэкс вядомасьці партыі ў грамадзтве павысіўся з 24 да 45 адсоткаў.  У той жа час павялічыліся і паказчыкі падтрымкі партыі.

ВЯДОМАСЬЦЬ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЯЎ - КРАСАВІК 2018

Пра вынікі сацыялагічнага апытаньня напісаў у сваім фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

“Партыя БНФ традыцыйна ёсць самай вядомай палітычнай сілай грамадзянскай супольнасці. Я ўсцешаны, што нашая з вамі праца (у першую чаргу – годнае адзначэнне стагоддзя БНР, у якім нашая партыя адыграла вырашальную ролю ў нацыянальным маштабе, таксама і самаадданая праца нашых рэгіянальных актывістаў у шматлікіх гарадах) дае канкрэтныя вынікі, якія бачныя людзям.”

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.