Партыя БНФ » Сябры БНФ са Слоніму азнаёміліся з досьведам мясцовага самакіраваньня на Падляшшы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры БНФ са Слоніму азнаёміліся з досьведам мясцовага самакіраваньня на Падляшшы

Дададзена 29.05.2018 7:26:47 | 466 праглядаў

Дэлегацыя ў складзе сябраў Партыі БНФ і іншых прадстаўнікоў кааліцыі дэмакратычных палітычных сілаў і грамадзкіх арганізацыяў Слонімшчыны на запрашэньне Беларускага дома ў Варшаве азнаёмілася з досьведам мясцовага самакіраваньня ў польскім Падляшшы.

Адзначае старшыня Беларускага дома ў Варшаве, сябра БНФ Алесь Зарэмбюк:

– Прыехалі пераймаць досвед пабудовы мясцовага самакіравання, а таксама развіцця грамадзянскай супольнасці. Апошні раз калегі былі роўна тры гады таму, напрыканцы траўня 2015. Адбыўся шэраг зменаў, прыйшлі новыя людзі ў арганізацыю, жанчыны з’явіліся. Гэта так званае павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў Слонімскага рэгіёна, якія сустракаюцца з палітыкамі, з грамадскімі дзеячамі, з журналістамі.

Прадстаўнік Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл Алесь Масюк адзначае, што цікава было даведацца ў палітыкаў, якім чынам у Польшчы праходзяць мясцовыя кампаніі:

– Польшча ўсё ж такі, на маю думку, у палітычным плане наперадзе. Цікавы досвед, кожны жыхар Беласточчыны можа звярнуцца ў мясцовую адміністрацыю з нейкай ідэяй, прапановай. Калі значная частка жыхароў Беластока прагаласуе за гэту ідэю, то яму выдаткоўваецца фінансаванне і ён рэалізоўвае свой праект, чым вырашае пэўную праблему.

Як дадае адзін з арганізатараў „Маршу недармаедаў” у Слоніме, сябра БНФ Віктар Марчык, пасля народных абурэнняў мясцовыя чыноўнікі таксама сталі больш прыслухоўвацца да праблемаў і прапаноў жыхароў.

DSC08157-833x400

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.